Мінадукацыі вызначыла кошт падручнікаў на навучальны год

Так, бацькі першакласнікаў павінны будуць заплаціць за камплект падручнікаў 27 тысяч 500 рублёў. Поўны кошт камплекта ўдвая большы. Бацькам вучня II класа падручнікі абыйдуцца ў 28 тысяч 250 рублёў,

III класа — 53 тысячы 450,

IV класа — 43 тысячы 500,

V класа — 23 тысячы,

VI класа — 19 тысяч 300,

VII класа — 31 тысячу 700,

VIII класа — 36 тысяч 400,

IX класа — 53 тысячы 300,

X класа — 72 тысячы 250,

XI класа — 69 тысяч 900 рублёў.

Гэтыя звесткі ўтрымліваюцца ў пастанове Мінадукацыі №67 ад 12 жніўня 2013 года.

На 50% зніжана плата за падручнікі для бацькоў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей дашкольнага ці школьнага ўзросту. Бясплатна атрымаюць падручнікі дзеці-сіроты і пакінутыя без апекі бацькоў, інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, дзеці, якія навучаюцца ў адмысловых агульнаадукацыйных школах, класах для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, агульнаадукацыйных навучальных установах санаторнага тыпу і дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў інтэграваных класах, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі