Аляксандр Рыбак зрабіў кавер на песню Джамалы "1944"
Паведамляецца, што нарвежскі музыка беларускага паходжання выканаў кампазіцыю ў Маскве.
Нарвежскі музыка беларускага паходжання Аляксандр Рыбак выканаў у Маскве інструментальны кавер на песню Джамалы "1944". Такім чынам перасякліся пераможцы Еўрабачання 2009-га і 2016 года.
Сама Джамала ў Фэйсбуку пазітыўна адрэагавала на кавер Рыбака. Яна напісала яму словы падзякі.