Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж

Цуду не адбылося: ад Беларусі на "Еўрабачанне-2018" едзе ўкраінская поп-зорка ALEKSEEV. Мікіта паказаў прыгожы нумар у фінале нацыянальнага адбору 16 лютага, але вось песню "Forever" праспяваў кепска. Журы гэтага чамусьці не заўважыла (фэны на такія рэчы ўвагі не звяртаюць, а профі — мусяць), падарыла спеваку максімальных 12 балаў і адправіла ў Лісабон.

Тое, што паедзе ALEKSEEV, было зразумела ўсім. Проста так такія зоркі на беларускім адборы не з'яўляюцца. Але логікі ў гэтым мала: у фінале сябе бліскуча паказалі беларусы Shuma, Гюнеш і Кірыл Гуд. Кожны з іх праспяваў бы на "Еўрабачанні" лепш за Аляксеева.

Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Shuma у фінале прадставіла дапрацаваную версію "Хмарак" з вакальнымі і электроннымі фішкамі
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Гюнеш паўстала ў вобразе моцнай жанчыны, як і падчас праслухоўвання
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Кірыл Гуд на пазітыўнай ноце завяршыў конкурсную частку канцэрта

Уогуле адкрыты адбор — гэта не пра Беларусь (хоць для яго арганізатараў, вядома, гэта выгадны запасны ход). У гэтым месцы наша некім выяўленая талерантнасць знікае так жа імкліва, як сонца ў лютым. На сцэне нацыянальнага адбору мы не церпім легіянераў не таму, што ў іх прысутнасці можа не быць сэнсу, а таму, што яны нагадваюць пра адсталасць нашага шоў-бізу і ўласную бездапаможнасць. Але, як кажа модны Кірыл Гуд, сітуацыя па-ціху змяняецца, і праз 5 гадоў у нас таксама пачнуцца ўкладацца грошы ў музыку, з'явяцца лэйблы і мы станем крутымі. 

Ну а пакуль ад Беларусі на "Еўрабачанне" едзе ўкраінскі спявак з англамоўнай песняй... 

Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Акадэмічная манера спеваў Adagio, на жаль, не кранула беларусаў. Гурт атрымаў найменьшую колькасць галасоў тэлегледачоў і журы. На жаль, мы не ў Італіі, дзе цэняць падобныя песні
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Napoli смяецца, што сёлета яна атрымала ад журы не два балы, як заўсёды, а шэсць. Маўляў, прагрэс!
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Другой лэдзі ін рэд у фінале стала Анастасія Малашкевіч
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Самую мілую песню на кнцэрце выканаў гурт "Радиоволна"
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Для ALEN Hit мэтай удзелу было паказаць сябе. Здаецца, атрымалася
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Самая юная ўдзельніца фіналу Lexy Weaver яшчэ вучыцца ў школе
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Адкрывалі фінал мінулагоднія пераможцы Naviband
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Пераможца з вядучымі Тэа і Вольгай Рыжыкавай
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж
Як у Беларусі выбіралі ўкраінца на "Еўрабачанне-2018". Фотарэпартаж

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі