Беларускіх добраахвотнікаў з атрада "Пагоня" вылічыў КДБ

Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміў намеснік старшыні Валынскай абласной рады Ігар Гузь — адзін з арганізатараў атраду "Пагоня" з украінскага боку.

Паводле яго словаў, на сёння на фронце ў Данбасе застаецца частка байцоў "Пагоні", але большасьць добраахвотнікаў выведзеная ў Заходнюю Украіну. Некалькі чалавек — у шпіталях з лёгкімі раненнямі, некаторым патрабуецца псіхалагічная рэабілітацыя пасля ўдзелу ў цяжкіх баях, у тым ліку пад Ілавайскам. Яшчэ некалькі беларусаў з'ехалі за мяжу, дзе пастаянна пражываюць.

Але ўсе байцы "Пагоні" гатовыя зноў адправіцца на фронт, калі перамір’е захаваць не ўдасца, кажа Гузь.

Ахвяраў сярод байцоў "Пагоні" на сёння няма, ёсць толькі параненыя. Дарэчы, беларусы ваююць не толькі ў атрадзе "Пагоня". І ці ёсць загінулыя сярод іх — невядома, адзначыў Гузь. 

Фота Гузя — з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі