Чылійскі Тутанхамон і Неферціці ў Мінску

Чылійскі Тутанхамон і Неферціці ў Мінску

“Упершыню ў Беларусі!” (цытуем афішу). Выстава "Скарбы Старажытнага Егіпта" у Нацыянальным мастацкім музеі. Арганізацыя пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Чылі. Пры наведванні выставы ўзнікаюць сумневы ў яе праўдзівасці. Ды і ўвогуле чаму Чылі?
 

Высветляецца, што стварэннем гэтай калекцыі займалася прыватная чылійская кампанія: "Выставу ў свой час зрабілі чылійцы, — распавядае загадчыца выставачнага аддзела мастацкага музея Марына Мальгіна. — Усяго на выставе 16 арыгінальных рэчаў. Ювелірныя вырабы, дэкаратыўна-прыкладныя рэчы і ўсякія малазначныя артэфакты: кавалачкі, рэшткі, каменьчыкі".

Чылійскі Тутанхамон і Неферціці ў Мінску

Аб тым, што на выставе з усіх 300 экспанатаў толькі 16 арыгінальныя музейная афіша не папярэджвае. Далей – яшчэ цікавей. Некаторыя з копій не надта адпавядаюць сваім арыгіналам.

Чылійскі Тутанхамон і Неферціці ў Мінску

У першую чаргу варта звярнуць увагу на "папірусы". Яны альбо ў стылі "бліскуча-яркія", альбо намаляваны нібыта гелевай асадкай.

Старажытнаегіпецкі ваяр з пластмасавым мячом, апрануты ў белую прасціну і ў накідку з "кракадзілавай скуры".

Чылійскі Тутанхамон і Неферціці ў Мінску

Маску Тутанхамона забаронена вывозіць за межы Егіпта з 1983 года. Таму нам прывезлі “Чылійскага Тутанхамона”, які аказаўся больш цёмным за арыгінал.

Маска Тутанхамона

Мадэлі старажытнаегіпецкіх караблёў. Набытыя ў невядомых майстроў. Напрыклад "Shabana Brothers".

Чылійскі Тутанхамон і Неферціці ў Мінску

Копія бюста Неферціці, арыгінал якога захоўваецца ў музеі ў Берліне. Да бюста Неферціці ў апошні час і так шмат прэтэнзій і падазрэнняў, што ён можа быць падробкай. Занадта ўжо яна падыходзіць пад сучасныя стандарты прыгажосці. Стваральнікі калекцыі “Скарбы старажытнага Егіпта" пайшлі яшчэ далей: больш выпуклыя вусны, згладжаныя скулы, іншы колер скуры, але забыліся адбіць Неферціці вуха.

Трон Тутанхамона. Па-першае, львы на падлакотніках у арыгінале, тут ператварыліся ў тоўстых задаволеных брытанскіх катоў.

Па-другое, малюнак на спінцы трона, дзе Тутанхамон з жонкай, на копіі ён намаляваны неахайна, твар тлусты і выпуклы. У арыгінале у фараона вытанчаны твар, і не сказаць, каб ён там быў тоўсты.

У кнізе водгукаў на першай жа старонцы скаргі, што экспанаты набытыя ў "сувенірнай краме ў Хургадзе" за 9 долараў. Аднак адмоўных водгукаў не так і шмат, станоўчых больш.

Чылійскі Тутанхамон і Неферціці ў Мінску

Ніякіх скаргаў з боку наведвальнікаў не было. Шмат каму ўвогуле ўсё роўна, яны кажуць" а нам без розніцы, мы бачым гэта ўсё ў аб'ёме, у нас няма магчымасці паехаць паглядзець на сапраўднае. Я таксама лічу, што гэта выдатна, што людзі могуць такое ўбачыць, — тлумачыць загадчыца выставачнага аддзела мастацкага музея Марына Мальгіна. — Квіток дарагі, таму што мы прывезлі гэта з Чылі марскім шляхам, вельмі вялікія транспартныя і страховачныя выдаткі атрымаліся, таму ўваход на выставу  каштуе амаль 20 рублёў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі