Давераныя асобы Лукашэнкі: 8 дэпутатаў, 6 сенатараў і 1 спартсменка

Давераныя асобы Лукашэнкі: 8 дэпутатаў, 6 сенатараў і 1 спартсменка

Узначальвае спіс Ірына Акуловіч — старшыня тэлерадыёкампаніі “Магілёў”. Адразу за ёй — старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. А вось яго калегу “сенатару” Міхаілу Мясніковічу, які ўзначальвае Савет Рэспублікі, сёлета трапіць ў спіс 30-ці не пашанцавала.

Нумар 3 — Сяргей Бяспалы. Член Савета Рэспублікі і пастаяннай камісіі па міжнародных справах. Адразу за ім ідуць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Вялічка, генеральны дырэктар “Беларуськалія” Іван Галаваты, першы намеснік кіраўніка Вайсковай акадэміі, генерал-маёр Іван Гардзейчык, дэпутат ПП Віктар Гумінскі, кіраўнік “Белтэлерадыёкампаніі” Генадзь Давыдзька, кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. Завяршае першую дзесятку дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна.

Нумар 11 — магілёўскі “губернатар” Уладзімір Даманеўскі, 12 — "сенатарка" Анжаліка Дарагакупец, нешчаслівы 13 нумар — дэпутатка Таццяна Кананчук, 14 — яе калега Сяргей Канапліч, 15 — рэктар Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль, 16 — дэпутат Уладзімір Краўцоў, 17 — кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, 18 — сенатар Юрый Мароз, 19 — дэпутат Андрэй Наумовіч. Завяршае другі дзясятак кіраўнік прадпрыемства “Магілёўэнерга” Канстанцін Путала.

За ім старшыня агракамбіната “Сноў” Мікалай Радаман, "сенатар" і герой Беларусі Васіль Равяка, кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Трансплантацыі органаў і тканак” Алег Румо, гімнастка, прызёр Алімпіяды, чэмпіянату свету і Еўропы (а таксама проста прыгажуня) Любоў Чаркашына, старшыня Міншчыны Сямён Шапіра, "сенатары" Мікалай Шэрстнеў і Пётр Шэршань, кіраўнік (альбо мэр — як каму зручней) Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, міністр працы Марыяна Шчоткіна. Завяршае спіс пад нумарам 30 першы прарэктар Баранавіцкага універсітэта Таццяна Якубовіч.

 

Агулам у спісе давераных асобаў Лукашэнкі 8 дэпутатаў, 6 сенатараў, 4 ”губернатары” (чамусьці акрамя Віцебскага і Гомельскага), 2 кіраўнікі тэлерадыёкампаній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі