"Даём рады": "Ляпіс Трубяцкі" — "Гурт-2013"!

7 лютага Еўрарадыё абвясціла пераможцаў музычнай прэміі "Даём рады". Па выніках галасавання рэдакцыі радыёстанцыі, галоўны прыз — "Гурт-2013" атрымаў анархасіндыкат "Ляпіс Трубяцкі". Дарэчы, "Ляпісы" адзначыліся адразу ў дзвюх намінацыях — іх кліп "Месяц" перамог у намінацыі "Музычнае відэа-2013".

Прэс-аташэ "Ляпісаў" у Беларусі Зміцер Безкаравайны атрымлівае ўзнагароду "Гурт-2013" з рук мінулагодніх герояў — гурта "Дай Дарогу!"



Паводле вынікаў "Даём рады", "Альбомам-2013" названая пласцінка "Чорная панна" фольк-метал гурта Litvintroll. Акрамя статуэткі гурт атрымлівае бясплатнае выданне альбома ў міжнароднай сістэме 3plet. "Сінглам-2013" становіцца"Гуантанама" ад Nizkiz, якія ў дадатак таксама атрымліваюць 3pet. Статус лепшага сольнага выканаўцы другі год запар утрымлівае Зміцер Вайцюшкевіч.

Лідар Litvintroll Андрэй Апановіч з узнагародамі


"Музычным праектам-2013" Еўрарадыё лічыць "Джазавыя суботы ля ратушы", "Фэстам-2013" — міжнародны фестываль фолк-музыкі "Камяніца". Званне "Дэбюта-2013" дасталася камандзе Tonqi xod. Таксама сёлета Еўрарадыё ўвяло новую намінацыю — "Замежны альбом-2013". Ім стала пласцінка "Right Thoughts, Right Words, Right Action" гурта Franz Ferdinand.

Прадстаўнік фестываля "Камяніца" атрымлівае ўзнагароду ад нашай журналісткі Тамары Савіч



Адмысловы прыз клуба Re:Public — "Самы шалёны канцэрт года" гэтым разам уручаны брытанскай камандзе Enter Shikari.

Гурт Akute "акрыляе"  Паўла Юрцэвіча

Па традыцыі, Еўрарадыё таксама ўручыла прызы ў несур'ёзных намінацыях. Так, кіраўнік студыі "Осмос" Павел Юрцэвіч перамог у катэгорыі "Няспраўджаная надзея-2013. Рэдкая птушка даляціць да сярэдзіны танцпола". Прэміяй імя Алісы Жыдовіч узнагароджаныя журналісты Зміцер Безкаравайны і Таццяна Заміроўская. Узнагарода ў катэгорыі "Непатанаючая легенда " дасталася гурту N.R.M. У намінацыі "Каляка-маляка"-2013" перамагла вокладка альбома "Чорная панна" гурта Litvintroll, неверагодна падобная да вокладкі дыска брытанцаў Paradise Lost "Tragic Idol".

"Тлушч"

Уладальнік студыі "Осмас" Павел Юрцэвіч уручае дэбютантам TonqiXod 50 гадзінаў запісу

Валерыя Валадзько атрымлівае шыкоўны мікрафон ад кампаніі kvitki.by

Sciana

Літаратар і музыкант Алесь Плотка і Стас Мытнік з гурта Акутэ

Слэм пад Nizkiz

Павел Свярдлоў уручае ўзнагароду "Музычнае відэа-2013" Змітру Безкаравайнаму - прэс-аташэ "Ляпісаў" у Беларусі

Імяніннік Ігар Гусеў - бубнач "Дай Дарогу!"

"Дай Дарогу!"

Галоўны рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк і Стас Мытнік аб'яўляюць "Гурт-2013"

"Ляпіс Трубяцкі" - "Гурт-2013"

Аляксандр Кулінковіч

200 фота з "Даём рады" глядзіце тут!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі