Дэйман Элбарн выклаў "Everyday Robots" для праслухоўвання

Дэйман Элбарн выкінуў свой дэбютны сольны альбом у Сеціва за тыдзень да афіцыйнага рэліза. Пласцінку "Everyday Robots" лідара Blur можна паслухаць на iTunes Radio.


Пласцінка запісаная пры ўдзеле Браяна Іна і Наташы Хан з Bat for Lashes. Элбарн кажа, што з гэтым альбомам ён "нібыта вяртаецца ў мінулае, каб зазірнуць адтуль у бліжэйшую будучыню і ацаніць эфект, які аказалі на нас новыя тэхналогіі ― у псіхалагічным і эмацыйным плане". Маўляў, чалавецтва знаходзіцца ў "працэсе глабальнай трансфармацыі" і Элбарну падалося цікавым распавесці пра гэта.


"Everyday Robots" будзе даступны ў люксавай версіі з дадатковым DVD, куды ўвойдзе запіс сольнага выступа Элбарна ў лос-анжэлескай студыі. Рэлізу альбома папярэднічаў выхад сінглаў, на апошні з якіх, “Heavy Seas of Love”, выйшаў кліп. Па традыцыі, зняў і спрадзюсаваў яго сам Дэйман.

Паводле music.com.ua

Фота: www.parlophone.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі