Дзве жанчыны "нырнулі" пад цягнік, які ехаў на іх (відэа)

Жанчыны ішлі па чыгуначным мосце, калі ўбачылі, што ззаду на іх імчыцца цягнік. Ім нічога не заставалася, як легчы паміж рэек, — гэта і дапамагло выратавацца. Машыніст бачыў жанчын, сігналіў, але спыніць цягнік на высокай хуткасці не мог. У выніку, ён "праляцеў" над імі.

РІА "Новости" адзначае, што жанчыны ніякіх сур'ёзных траўмаў не атрымалі. Яны паспяшылі збегчы з месца здарэння. Аднак машыніст паведаміў у паліцыю, а тая хутка вылічыла "экстрэмалак", распачатая крымінальная справа.

Запіс з відэарэгістратара, які знаходзіцца ў кабіне машыніста, ужо з'явіўся ў інтэрнэце. Дарэчы, даўжыня моста складае 152,5 метра, яго вышыня — больш за 24 метра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі