Электробусы “Вітаўт” рыхтуюцца выйсці на мінскія вуліцы (фота, відэа)

Электробусы “Вітаўт” рыхтуюцца выйсці на мінскія вуліцы (фота, відэа)

Электробусы беларускай вытворчасці маркі “Вітаўт” рыхтуюцца выйсці на вуліцы Мінска. Як паведамляюць naviny.by, гэты від транспарту павінен з’явіцца ў сталіцы ўжо ў снежні гэтага года, а пакуль на прадпрыемстве “Белкамунмаш” ідзе зборка айчынных электробусаў.

Электробус мае перавагу ў параўнанні з тралейбусам, бо працуе не ад кантактнай сеткі, а зараджаецца на канцавых прыпынках за 6 хвілінаў. Гэтага зараду дастаткова, каб машына магла праехаць 12 кіламетраў.

На сёння вырабляюць дзве мадэлі электробуса: E420 Vitovt Electro на 90 пасажыраў і злучаны E433 Vitovt Max Electro на 153 пасажыры. Хуткасць гэтага электратранспарту можа дасягаць 60 кіламетраў за гадзіну.

На прадпрыемстве “Белкамунмаш” кажуць, што ўтрыманне электробусаў на новых маршрутах эканамічна больш выгаднае, чым тралейбусаў, аднак усё адно пры цяперашніх коштах на электраэнергію яны не акупяцца нават за ўвесь тэрмін эксплуатацыі, які складае 10 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі