Фактчэкінг: Чаму ў Генпракуратуры і МУС розныя лічбы па карупцыі

Фактчэкінг: Чаму ў Генпракуратуры і МУС розныя лічбы па карупцыі

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк у інтэрв'ю "СБ. Беларусь сегодня" расказаў, што ў 2017 годзе улічана 1885 карупцыйных злачынстваў.

Пры гэтым у МУС іншая статыстыка. Калі палічыць усе зарэгістраваныя злачынствы, якія падпадаюць пад паняцце карупцыйных, то атрымліваецца 3985 зарэгістраваных выпадкаў карупцыйнага злачынства.

Але пры гэтым колькасць асуджаных за карупцыю ў 2017 годзе — усяго 694 чалавекі. То бок амаль што ў тры разы менш колькасці ўлічаных карупцыйных злачынстваў.

Як так атрымліваецца?

Намеснік начальніка аддзела інфармацыі Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў тлумачыць, што розніца ў лічбах звязаная з тым, што адзінкі вымярэння у ведамстваў розныя. Улічаныя злачынства — гэта тыя, па якіх ёсць прысуд суда альбо рашэнне Следчага камітэта, альбо рашэнне аб спыненні крымінальнай справы з прызнаннем складу злачынства. А ў МУС выкарыстоўваюць "зарэгістраваныя выпадкі злачынства":

"Наша лічба карэктная. А як у МУС фармуюць свае лічбы, што ўлічваюць, я тут цяжка сказаць. Можа яны (МУС) хочуць паказаць сваю працу. У кожнага ведамства не тое каб розныя методыкі падліку, але розныя адзінкі вымярэння. У нас "улічаныя карупцыйныя злачынствы", а ў МУС — "зарэгістраваныя выпадкі злачынства". У нас можа быць адно злачынства, а ў іх яго могуць зарэгістраваць як пяць выпадкаў. Яны рэгіструюць кожны факт супрацьпраўнай дзейнасці", — тлумачыць Дзмітрый Брылёў.

Вынікае, што ўсе гэтыя лічбы існуюць у нейкім статыстычным вакууме. Яны амаль ніяк не прыгодныя для адлюстравання барацьбы з карупцыяй. У МУС адны лічбы, у Генпракуратуры — іншыя, а асуджаных — трэцяя лічба. З гэтых паказчыкаў не становіцца відавочна, што адбываецца ў краіне з карупцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі