Фотафакт: брэстаўчанам нагадваюць пра гадавіну бітвы пад Воршай

Пад час паклейкі такога плаката пра акцыю Еўрарадыё распавяла адна з яе удзельніц:

"Акцыя прымеркавана да гадавіны Аршанскай бітвы. Хочам праінфармаваць брэстаўчан аб гэтай слаўнай даце, таму што яна вельмі паўплывала на наш далейшы лёс, лёс нашай бацькаўшчыны. Гэта вельмі значная гістарычная падзея і вельмі значная гадавіна".

Нагадаем, што Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514 года на рэчцы Крапіўна. Яна з'яўляецца найбуйнейшай бітвай часоў вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім. У той дзень 35-тысячнае войска ВКЛ атрымала перамогу над значна большай кольскасцю супраціўнікаў — каля 80 тысяч чалавек. Перамога дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасць вярнуць захопленыя Дуброўна, Амсціслаў і Крычаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі