Гібель афіцэра міліцыі ў Гродне ў ціры была суіцыдам

Ён завяршыў праверку па факце смерці 28 сакавіка 2014 года супрацоўніка гродзенскай міліцыі падчас правядзення заняткаў па агнявой падрыхтоўцы. Для вызначэння абставінаў смерці было праведзена мноства экспертных даследаванняў. Сабраныя дадзеныя дазволілі зрабіць выснову, што напярэдадні смерці афіцэр міліцыі знаходзіўся ў стане моцнай дэпрэсіі і эмацыйнага напружання, што і прывяло да суіцыду.

Па выніках праверкі следствам вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за адсутнасцю саставу злачынства, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, маёр міліцыі застрэліўся падчас вучэбных стрэльбаў у ціры па вуліцы Гая ў будынку РАУС Кастрычніцкага раёна, на вачах у сваіх калегаў і начальства з Мінска. Яму было 32 гады. Паводле чутак, афіцэр пакінуў запіску, у якой прасіў нікога не вінаваціць у яго смерці.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі