Грузінцы Кэці, якой зрабілі перасадку сэрца ў Беларусі, стала горш

Грузінцы Кэці, якой зрабілі перасадку сэрца ў Беларусі, стала горш

2 жніўня грузінская дзяўчынка Кэці, якой у чэрвені зрабілі перасадку сэрца ў Мінску, паляцела ў Тбілісі праходзіць рэабілітацыю ў мясцовай клініцы. Але 15 жніўня з'явілася інфармацыя, што Кэці стала горш.

Два дні запар у 13-гадовай дзяўчынкі не працавала левае лёгкае, яна знаходзілася пад кіслароднай маскай. Сёння, 17 жніўня, маску знялі, Кэці дыхае самастойна, бацькі спадзяюцца, што стан стабілізуецца. За сітуацыяй сочаць беларускія медыкі, якія рабілі ёй аперацыю.

"Без рэкамендацый Алега Чарнавокага, мінскага доктара Кэці, тбіліскія дактары нічога не робяць. Кожную хвіліну яны на сувязі праз Вайбер", ― кажа Гіоргі, бацька Кэці.

Па словах Гіоргі, пагаршэнне стану Кэці звязанае з тым, што старое хворае сэрца дзяўчынкі паўплывала на іншыя жыццёва важныя органы. Цяпер дактары займаюцца іх лячэннем. Бацька дзяўчынкі не выключае, што як толькі стан Кэці палепшыцца, сям'я вернецца ў Мінск, каб маленькая грузінка была пад наглядам беларускіх медыкаў.

"Шчыра сказаць, я хачу прыехаць у Мінск. Пакуль яна ў такім стане, што не можа ляцець. Усё залежыць яд яе самаадчування", ― працягвае Гіоргі.

За перасадку сэрца ў Беларусі сям'я Кэці заплаціла сто тысяч долараў. Яшчэ каля 60 тысяч долараў бацькі задаўжалі РНПЦ "Кардыялогія" за рэабілітацыю дзяўчынкі ў мінскай клініцы. Праўда, з дапамогай сяброў, знаёмых і неабыякавых людзей на сёння ўдалося вярнуць 40 тысяч. Застаецца яшчэ 20 тысяч. Да таго ж кожныя паўгода Кэці мусіць прыязджаць на абследаванне да беларускіх лекараў, а гэта таксама платна ― разам з квіткамі ў абодва бакі, гатэлем і рознага кшталту аналізамі кожны прыезд будзе вылівацца ў суму пяць тысяч долараў. Натуральна, што сям'я не адмовіцца ад любой грашовай дапамогі.

Рэквізіты: 1. Перавод з карткі на картку праз онлайн-сэрвіс https://p2p.bgpb.by:

У беларускіх рублях: 6711 5400 2022 1216, тэрмін дзеяння 05/19

У доларах ЗША: 6711 5400 2022 1190, тэрмін дзеяння 05/19

* Калі вы з'яўляецеся трымальнікам карткі БНБ-Банка-банка, то перавод можна зрабіць са сваёй карткі проста ў інтэрнэт-банкінгу без камісій.

2. Перавод на картку праз плацеж у інтэрнэт-банкінгу любога банка

Для ажыццяўлення пераводу трэба пазначыць: УНП: 100513485 Код Банка: BLNBBY2X Рахунак атрымальніка: BY77BLNB38120000012696005933

Прызначэнне: для залічэння на карт-рахунак 501001304, Karumidze Giorgi

Для пераводаў з-за мяжы маецца рахунак у доларах ЗША:

Код Банка BLNBBY2X Рахунак атрымальніка BY41BLNB38120000012696020840

Прызначэнне: для залічэння на карт-рахунак 501000450, Karumidze Giorgi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі