Хакейнае мінскае “Дынама” скасавала кантракт з галоўным трэнерам Вудкрафтам

Хакейнае мінскае “Дынама” скасавала кантракт з галоўным трэнерам Вудкрафтам

Хакейнае мінскае “Дынама” датэрмінова скасавала кантракт з галоўным трэнерам Крэйгам Вудкрафтам. Гендырэктар клуба Анатоль Курылец сцвярджае, што з такой ініцыятывай выступіў сам канадскі спецыяліст. “Дынама” хацела, каб ён застаўся і рашэнне галоўнага трэнера стала нечаканасцю. У выніку, была дасягнутая дамова “аб звальненні па пагадненні бакоў без выплаты выхадной дапамогі”. Курылец падзякаваў Вудкрафту за працу і пажадаў яму “далейшых кар’ерных поспехаў і дасягненняў”. Цяпер дынамаўцы знаходзяцца “ў актыўным пошуку спецыяліста, які стане галоўным трэнерам каманды ў будучым сезоне”.

Крэйгу Вудкрафту 47 гадоў. Ён працаваў у мінскім “Дынама” з 2016 года, таксама быў асістэнтам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі.

Як вядома, у новым сезоне мінскае “Дынама” зробіць стаўку на айчынных хакеістаў, легіянераў будзе толькі некалькі чалавек. Памочнікамі ў галоўнага трэнера збіраліся прызначаць беларусаў. Магчыма, што якраз гэтая палітыка і падштурхнула канадца да скасавання кантракту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі