Хлопец на хвіліны спазніўся на скачок з трубы, дзе разбіўся іншы джампер

Хлопец на хвіліны спазніўся на скачок з трубы, дзе разбіўся іншы джампер

20-гадовы мінчук М. (папрасіў не называць яго імя) нарадзіўся ў кашулі. Хлопец збіраўся скокнуць на вяроўцы з 70-метровай трубы кацельні ў Соснах у той самы дзень, калі там разбіўся іншы роўпджампер. Але папросту спазніўся да вызначанага часу.

"Раніцай 18 чэрвеня гуляў у футбол, пасля гэтага прыйшоў дадому крыху стомлены. І вырашыў, што можна адпачыць і прыехаць гадзінак да чатырох, — распавядае Еўрарадыё М. — Але неяк недакладна разлічыў час на дарогу. Ці проста не вельмі спяшаўся".

Тым часам з трубы няўдала скокнуў 27-гадовы хлопец. Вядома, што сертыфікат на скачок яму на дзень народзінаў падарылі сябры. Гэта быў яго першы скачок.

М. таксама атрымаў сертыфікат на дзень народзінаў. Але, на шчасце, ён прыехаў да трубы на гадзіну пазней, чым збіраўся. "Мая непунктуальнасць выратавала мне жыццё, — дадае хлопец. — Я прыехаў [у Сосны] і патэлефанаваў удакладніць, дзе канктэрна мне трэба быць. Але мне сказалі, што на сёння ўсё скончылася. Голас у хлопца быў нэрвовы. Зараз я ўжо разумею, чаму".

Хлопец на хвіліны спазніўся на скачок з трубы, дзе разбіўся іншы джампер
Сертыфікат на скачок каштуе ад 35 да 140 рублёў.

Як паступіць з сертыфікатам: абмяняць ці захаваць на ўспамін пра гэтую гісторыю — М. яшчэ не вырашыў. А вось скакаць на вяроўцы ў бліжэйшы час чамусьці не збіраецца:

"Зразумела, што ў бліжэйшы час дакладна не. Я ўпэўнены, што зараз і арганізоўваць ніхто гэтага не будзе, бо... Ну, вы самі ўсё разумееце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі