“Хоўм Крэдыт Банк” стаў небанкаўскай установай

“Хоўм Крэдыт Банк” стаў небанкаўскай установай

Адкрытае акцыянернае таварыства “Хоўм Крэдыт Банк” стаў небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй. Адпаведныя змены ў яго статутным фондзе 15 ліпеня зарэгістраваў Нацбанк.

Цяпер гэтая арганізацыя зможа ажыццяўляць значна меншую колькасць аперацыяў у параўнанні са звычайным банкам. Сярод іншага, “Хоўм Крэдыт Банк” мае права прыцягваць на дэпазіты сродкі юрыдычных асобаў (апроч банкаў-карэспандэнтаў), ажыццяўляць валютна-абменныя аперацыі і займацца разлікова-касавым абслугоўваннем фізічных і юрыдычных асобаў.

Небанкаўскія крэдытна-фінансавыя ўстановы з’яўляюцца элементам банкаўскай сістэмы краіны, але маюць больш вузкія ліцэнзійныя паўнамоцтвы.

У пачатку гэтага года “Хоўм Крэдыт Банк” паведаміў пра закрыццё большай частці аддзяленняў па ўсёй краіне. Гэта было звязана са змяненнем мадэлі бізнесу і аптымізацыяй выдаткаў. Раней гэтая ўстанова была вядомая найперш дробным спажывецкім крэдытаваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі