Хто падарваў прэзідэнцкі канцэрт?

На дадзены момант можна разглядаць тры версіі мінскіх выбухаў, лічаць эксперты "Беларускага партызана". Пры чым, версія з хуліганствам не можа лічыцца ні галоўнай, ні нават сур'ёзнай версіяй. Проста таму, што хуліганы не збіраюць карпатліва з балтоў і гаек выбуховыя прылады, каб падарваць іх у шматтысячным натоўпе. Версія першая: спецслужбы пачалі падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў

На карысць гэта версіі гавораць, якраз тыя дзве акалічнасці, якія ўлады ставяць сабе ў заслугу. Так, Аляксандр Лукашэнка адразу ж прыехаў на месца здарэння. Але гэта азначае, што Служба аховы прэзідэнта была ўпэўненая, што ўслед за першым выбухам не прагрыміць другі, што небяспекі больш няма. У адваротным выпадку бодыгарды павінны былі б легчы касцьмі, але не выпусціць кіраўніка дзяржавы ў месца, дзе ёсць хоць бы найменшая небяспека для яго жыцця. Служба аховы парушыла ўсе магчымыя і немагчымыя інструкцыі працы ахоўных структур, дапусціўшы прэзідэнта на месца трагедыі тады, калі карціна злачынства ў прынцыпе была не ясная і небяспека захоўвалася.

3-га ліпеня «Комсомольская правда» апублікавала інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам. Адказваючы на пытанне пра будучыя выбары, беларускі прэзідэнт прадказаў будучы выбух. «Вы чакаеце на гэтых выбарах новых вулічных беспарадкаў, арганізаваных апазіцыяй? Лукашэнка адказаў: "Ажыўленне, вядома, будзе. Але насцярожвае той факт, што Захаду наша апазіцыя моцна надакучыла. Асабліва амерыканцам. Тыя ўжо гавораць прама: будзе справа - будуць грошы. А гэта што значыць? Першым чынам вулічныя выступы, дэманстрацыі. А калі яшчэ пагромы і выбухі... Тады заказчык наогул быў бы задаволены».

Звернем увагу і на тую акалічнасць, што нават пасля выбухаў канцэрт не быў спынены, песні і скокі працягваліся. Большасць каментароў такія: "Гэта непрафесіяналізм і блюзнерства".

Сапраўды, у тым, што нават пасля выбуху канцэрт працягнуўся, ёсць вялікае дзівацтва. Таму што магла здэтанаваць другая прылада, пачалася б паніка, у якой людзі маглі проста падушыць адзін аднаго. І калі сыходзіць з разумнасці, то канцэрт павінен быў быць адразу ж спынены, а людзей паступова, па сектарах павінны былі адводзіць ад месца здарэння ў розныя бакі, каб не здарылася яшчэ большай трагедыі. Калі міліцыя не сцяміла гэта зрабіць - гэта непрафесійна. Але калі яна свядома не перапыніла свята, значыць, хтосьці сапраўды ведаў, што другога выбуху не будзе.

Версія другая: разборкі паміж сілавымі кланамі

Не сакрэт, што, уцягнуўшыся ў барацьбу за ўладу і ўплыў, сілавікі ўцягнуліся ў барацьбу адзін з адным, у якой у ход ідуць усе сродкі: аж да правакацый. Безумоўна, выбух на мерапрыемстве, якое моцна ахоўваецца, - гэта сапраўдная міна, падкладзеная пад кар'еру міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава. Таму што ўся адказнасць за тое, каб святкаванне Дня незалежнасці прайшло без здарэнняў, ляжала на ім.

Дарэчы, узгадаем, што вынікам расследавання выбухаў у Віцебску стала пільная цікавасць пракуратуры да дзейнасці КДБ. І мясцовага, і мінскага. Трэба меркаваць, гэтая цікавасць усё ж такі была чымсьці матываваная.

З іншага боку, пасля выбуху Навумава ніхто не адправіць у адстаўку, ён жа ж павінен знайсці і абясшкодзіць злачынцаў. Вельмі своечасова знайшлася другая бомба, пры чым акурат за гадзіну да першага выбуху. Зараз міліцыя гаворыць, што знайшла адну бомбу, але не паспела абясшкодзіць другую. Дарэчы, першую бомбу знайшлі ў 23.00, другі выбух адбыўся ў 00.20. У міліцыі было паўтары гадзіны, каб скончыць канцэрт і развесці людзей па вуліцах горада, далей ад эпіцэнтра выбуху. Нічога гэтага зроблена не было і бомба падарвалася прама ў натоўпе.

Версія трэцяя. Выбуховае прыстасаванне прывялі ў дзеянне пакрыўджаныя (ці то апазіцыя, ці то бізнэсмэны, ці то тыя, каму проста не падабаецца, што прама пад вокнамі два тыдні ідзе рэпетыцыя дзіўнага дзейства з парадам сенакасілак). Менавіта яе міліцыя сёння называе асноўнай. Але тады адначасова ўлады павінны прызнаць, што дзейнічалі падчас надзвычайнага здарэння вельмі непрафесійна. У адваротным выпадку "версію тры" варта выкрэсліць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі