Interpol прэзентавалі чарговы сінгл з будучага альбома (слухаць)

Interpol прадставілі другі сінгл са свайго будучага альбома "El Pintor". Новы трэк мае назву "Ancient Ways".

Нядаўна на адным з канцэртаў Interpol сыгралі дзве новыя песні — "My Desire" і "Anywhere". А першым сінглам стала загалоўная песня з альбома "All The Rage Back Home", кліп на якую музыкі прадставілі ў мінулым месяцы.


Пятая кружэлка амерыканцаў выйдзе 8 верасня. Пасля гэтага Interpol выправяцца ў сусветны тур.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі