Капскі: Упершыню за гісторыю БАТЭ затрымалі выплату заробку

Анатоль Капскі не выключаў, што гульцы БАТЭ яго могуць выгнаць з распранальні. Вось што ён распавёў "Прессболу" пра прычыны гэтага:

"Пасля гульні з "Нафтанам" (матч чэмпіянату краіны скончыўся ўнічыю 2:2 — Еўрарадыё) мы з Аляксандрам Віктаравічам Захарчанкам (намеснікам старшыні праўлення ФК БАТЭ — Еўрарадыё) вырашылі, што трэба рабіць нейкія высновы. Калі шчыра, упершыню ў гісторыі БАТЭ за месяц не быў выплачаны заробак — зробім гэта за некалькі бліжэйшых дзён. Але я не думаю, што ў дадзеным выпадку адыграў ролю мой ціск на каманду. Проста ў яе матывацыя на матчы Лігі чэмпіёнаў вышэйшая, чым на гульні чэмпіянату краіны".

Фота — nn.by, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі