Каўказец кажа, што страляў па беларусах у метро для самаабароны (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў ноч на 22 красавіка ў маскоўскім метро. У выніку інцыдэнту два беларусы атрымалі агнястрэльныя раненні.



Як перадае "МІР 24", ураджэнец Чачэнскай рэспублікі Ахмед Батаеў кажа, што адкрыў агонь з траўматычнага пісталета для самаабароны і страляў па нагах. Ён запэўнівае, што дастаў пісталет, калі беларусы накінуліся на яго і сталі біць.



Адзін з беларусаў, пацярпелы 26-гадовы Віталь Кармялюк атрымаў раненне ў галаву. Нейкі час ён знаходзіўся ў коме. Паводле апошніх звестак, Кармялюк прыйшоў у прытомнасць, але прыгадаць дэталі інцыдэнта пакуль не можа.



Батаева рашэннем суда арыштавалі на два месяцы, паведамляюць расійскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі