The Knife спыняюць існаванне

Шведскія электроншчыкі The Knife абвясцілі пра спыненне кар'еры пасля завяршэння восеньскага гастрольнага тура па Еўропе, паведамляе New Musical Express.

Прычыну такога крока вакалістка Карын Дрэер Андэрсан патлумачыла наступным чынам: "Няма ніякіх прычын працягваць. Няма ніякіх абавязацельстваў. The Knife ствараліся дзеля забавы".

Апошнія лістападаўскія выступы The Knife адбудуцца ў межах тура "Shaken Up Show". За 15 гадоў кар'еры музыкі выпусцілі чатыры студыйныя альбомы. І кружэлка гурта 2013 года "Shaking the Habitual" з вялікай доляй верагоднасці цяпер можа стаць у поўным сэнсе слова апошняй. 

Фота: mixmag.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі