Led Zeppelin перавыдадуць першыя альбомы з нявыдадзенымі раней трэкамі

Led Zeppelin аб'явілі пра выхад двух трэкаў, якія дагэтуль не выдаваліся. Першы, класічны блюз "Keys to the Highway", быў запісаны ў 1970 годзе. Другі ― адна з ранніх версій знакамітага хіта "Whole Lotta Love".


Абодва трэкі ўвойдуць у складанку перавыданняў першых трох альбомаў Led Zeppelin, якая будзе суправаджацца некалькімі дыскамі з альтэрнатыўнымі версіямі песень, эпізодамі рэпетыцый і запісамі жывых выступаў у перыяд 1969-1970 гадоў.


Рэліз прызначаны на пачатак чэрвеня.

Паводле: bbc.co.uk

Фота: www.pressroomvip.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі