"Машина времени" выступіць на Дні горада ў Салігорску

29 жніўня ў Салігорскім спартыўна-відовішчным комплексе пройдзе "традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства для работнікаў ААТ "Беларуськалій"". Плануецца, што хэдлайнерам вечара стане гурт "Машина времени", паведамляе сайт saligorsk.org. Таксама калійшчыкаў пацешаць расійскі шоу-балет "Тодес" і нават саліст Фларэнцкага опернага тэатра.

А 30 жніўня на цэнтральнай плошчы салігарчане таксама будуць адзначаць Дзень горада, але ўжо пад спевы Тэа, гурта Las Vegas, Вольгі Барабаншчыкавай, дуэта "Піва ўдваіх", ды гурта Nuteki

Фота: pravdapskov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі