Мінчаніна, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянер, змясцілі ў "Навінкі"

Мінчаніна, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянер, змясцілі ў "Навінкі"

У навагоднюю ноч жыхара Мінска Андрэя параніў міліцыянер, які прыехаў пасля скаргі суседзяў на гучную музыку. Параненага мінчаніна шпіталізавалі (у яго былі два агнястрэльныя раненні, у тулава і ў пятку), а пасля абвінавацілі ў супраціўленні супрацоўніку міліцыі і ўзялі пад варту. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

"З боку таго, хто нападаў, які знаходзіўся ў нецвярозым стане, была спроба завалодаць зброяй нашага супрацоўніка. Ён наносіў удары і спрабаваў схапіцца за кабуру з табельнай зброяй. Міліцыянт зрабіў папераджальны стрэл, але ён не падзейнічаў. Наш супрацоўнік быў вымушаны страляць у мяккія тканіны, каб абезруховіць чалавека", ― каментаваў неўзабаве пасля падзей афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

"Андрэй цяпер на абследаванні ў "Навінках", яно працягнецца 28 дзён. Я па-ранейшаму не магу сустракацца з мужам. Калі завершыцца следства, пакуль не вядома", ― расказала жонка Андрэя Настасся.

Сябры Андрэя, якія адзначалі ў тую ноч Новы год разам з ім, у версію міліцыі не вераць. Па іх словах, Андрэй не быў моцна п'яны і не мог накінуцца нас супрацоўніка праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі