Мінгарвыканкам не дазволіў, каб "Чарнобыльскі шлях" ішоў у Курапаты

Мінскія ўлады дазволілі шэсце ў суботу, 26 красавіка, да парку Дружбы народаў.



Вось што распавёў Еўрарадыё адзін з заяўнікаў акцыі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч (яшчэ адна заяўніца — Марына Хоміч з аргкамітэта па стварэнні партыі БХД):



"Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, па выніках разгляду нашай заяўкі, вырашыў змяніць маршрут... У выніку, гарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў дэманстрацыі а 16-й гадзіне каля кінатэатра "Кастрычнік", шэсце па ходніках праспекта Незалежнасці, вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў. І з 17.30 да 18.30 на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў — мітынг".



Паводле слоў Янукевіча, чыноўнікі не падтрымалі шэсце ў Курапаты, паколькі яно праходзіла б каля дзяржустановаў, што забаронена.



Дарэчы, у парку можа адбыцца два мітынгі, паколькі заяўку на 26 красавіка падавала і Таццяна Новікава з грамадскай арганізацыі "Экадом". Калі яна атрымае дазвол, то першы мітынг "перацячэ" ў другі, кажа Янукевіч.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі