Мінскае “Тарпеда” можа вярнуцца ў чэмпіянат Беларусі па футболе

У сваім лісце заўзятары адзначылі, што ў гэтым годзе Федэрацыя футбола плануе разбіць другую лігу па рэгіёнах, і ад Мінска там бачаць “Тарпеда” і клуб “Ждановічы”. Для таго, каб заявіцца, патрэбна каля 50 мільёнаў рублёў.


Таксама ў лісце адзначаецца, што 17 снежня была пададзена заяўка ў Мінгарвыканкам аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Футбольны клуб Тарпеда”. Калі клуб набудзе афіцыйны статус, у яго з’явіцца магчымасць атрымліваць дапамогу і ад прадпрыемстваў. Пакуль грошы прапануецца пераводзіць на электронныя кашалькі:



WMZ111523274486 — у доларах;


WMR446937751540 — у расійскіх рублях;


WMB448261042975 — у беларускіх рублях.



ФК “Тарпеда” заснаваны ў 1947 годзе. Клуб 5 разоў перамагаў у чэмпіянаце БССР, тройчы станавіўся ўладальнікам Кубка. З 1991 па 2004 год каманда выступала ў вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату. Апошнія 6 гадоў “Тарпеда” гуляе ў чэмпіянаце Мінска.



Фота — torpedo-minsk.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі