Мінская путана: "Мне ж не за смерць плацяць. Гэта проста паслугі" (відэа)

Першае, што нас здзіўляе на вядомых мінскіх кропках сэкс-бізнэсу, адносная ветлівасць начных путан.

Размаўляць з імі куды больш прыемна, чым з некаторымі касірамі сталічных крам, дзе часам не пачуеш “добры вечар” і не пабачыш усмешкі. Сярод іншага правакацыйна цікавімся у салдатак сэкс-бізнэсу, ці даюць яны зніжкі беларускамоўным кліентам і чый бок займаюць у расійска-украінскім канфлікце.

У праваднікі па кропках бяром хлопца з Каменнай горкі, які часта назірае за путанамі з вакна і ведае, дзе яны звычайна стаяць.

У паўкіламетра ад станцыі метро “Каменная горка” натрапляем на дзвюх дамачак. Яны фігурыстыя, выглядаюць на 22-23 гады, але не кожнаму пераборліваму кліенту такія знешнасці прыйшліся б да душы.

“Колькі гадзіна?” ― цікавімся.

“100”, ― паведамляе дзяўчына ў кароткай спадніцы, ботах і панчохах.

“А беларускамоўным ёсць зніжка?”

“Не зліжка”, ― пракалолася дзяўчына на няведанні нацыянальнай мовы. Дарэчы, і па-англійску яна разумее слаба.

Наконт вайны ва Украіне салдатка сэкс-бізнэсу выказвае нейтралітэт. А высокія кошты на свае паслугі тлумачыць так:

“Дзве гадзіны ― 200 долараў. Я на карпаратывах больш зарабляю, на хлапечніках. Я тут вельмі мала стаю. Мяне знайсці толькі па тэлефоне можна”.

Аднак развіталіся мы з дзяўчынамі з Каменнай горкі на пазітыўнай і ветлівай ноце.

Выпраўляемся на сэкс-кропку побач з цыркам, клічам дагледжаную з выгляду даму-пышачку гадоў трыццаці. Яна выклікае ўвагу кароткай начной сукенкай і яркім чырвоным плашчом.

“Прывітанне. Гадзіна 100 долараў”, ― кажа яна з такім пачуццём субардынацыі, што пазайздросцяць спецыялісты кол-цэнтраў міжнародных кампаній.

“А дзве гадзіны?”

Дзве ― 150”.

Праўда рэпутацыю ў вачах патрыятычных хлопцаў салдатка сэкс-бізнэсу падмачыла. Зніжку за беларускамоўнасць не прапанавала і прызналася, што падтрымлівае Пуціна.

Як даведваемся потым, досыць высокія для сярэдняга беларуса кошты звязаныя з нізкай прапановай: начных путан у нас здорава ганяюць ды і кропкі мы наведалі папулярныя.

Ёсць і іншыя месцы такога ж профілю: выезд на Магілёўскую шашу, “Харчовы камбінат”, пост ДАІ на выездзе ў Брэст, прыпынак на праспекце Пушкіна і іншыя. Дзе-нідзе кліенты дамаўляюцца на паслугу і за 40-60 долараў. Праўда, і супрацоўніцы тамтэйшыя бываюць, мякка кажучы, не самыя прыгожыя. Але і на тых часам здараецца кліенцкі вал.

Праграмачка каштуе 120 долараў. Яна ўключае ў сябе кунілінгус, ролевыя гульні, страпончык

Міліцыя, бясспрэчна, дабілася таго, што вулічныя путаны збольшага схаваныя ад вачэй шараговых гараджан. Знешне наша сталіца часам нагадвае сапраўды пурытанскі горад. Але ў інтэрнэце сітуацыя іншая. Узгадайце прыкладную лічбу ў 50 тысяч беларускіх жанчын сэкс-бізнэсу і падумайце, дзе ж яны бавяць час?

На адпаведны запыт у інтэрнэце знаходзім шэраг спецыялізаваных сайтаў з фотаздымкамі путан, пералікам паслугаў і нумарамі тэлефонаў. Праз хвіліну азнаямляемся з анкетай імпазантнай “Гаспажы Анастасіі”, якая адказвае голасам не іначай як банкаўскага менеджара і толькі часам пераходзіць на гарэзлівы слэнг. За гадзіну “Гаспадыня” просіць 120 долараў, за ноч ― 500.

“Ці вітаецца анальны сэкс”, ― цікавімся у “Гаспадыні”.

“Маеце на ўвазе вас цацкай патр…ць?”

“Не, каб я вас…таксама…гэта можна?”

“Паслугі “гаспажы” ― яны не прадугледжваюць анальны сэкс у адносінах да мяне”.

“Зусім?”

“Давайце з вамі пагаворым. Праграмачка каштуе 120 долараў. Яна ўключае ў сябе дамінацыю ў ваш бок, дожджык, кунілінгус, ролевыя гульні, страпончык, звязванні, бандаж і гэтак далей. Сюды ж уключаецца класіка ― гэта прамы кантакт, вагінальны. Плюс аральны сэкс. Калі вы хочаце анал ― гэта атрымліваецца як дадатковая паслуга. Я яе нават не агучваю нідзе. Але калі ў вас памерчык маленькі, не вялікі, то можна пра гэта пагаварыць, калі вы яшчэ даплаціце”.

“А маленькі — гэта які?”.

“Ён не павінен быць тоўсты ў дыяметры. Калі тоўсты ― вы самі разумееце, вельмі балюча будзе. Мне ж не за смерць плацяць. Проста за паслугі”, ― пісьменна, ветліва і, напэўна, з усмешкай тлумачыць “Гаспадыня Насця”.

“Скажыце, а вы будзеце мяне біць?”

“А вам гэтага хочацца?”

“Магчыма”.

“То бок вас цікавіць дамінацыя, маральна-фізічныя прыніжэнні, каб я вас шлёпала? Чым? Пугай, рукамі па твары, нагамі?”

Напрыканцы гутаркі “Гаспажа Насця” расказала гісторыю, як пасля падзення яе кліент атрымаў бланш і пайшоў у такім выглядзе на працоўную нараду. Але не пакрыўдзіўся. Дазволіла тэлефанаваць кругласутачна апроч нядзелі ― на гэты дзень у дамы былі іншыя планы. 

***

Беларускія праваахоўнікі займаюць катэгарычную афіцыйную пазіцыю наконт сэкс-бізнэсу: змагацца і не дапускаць. Але ўзяць пад кантроль інтэрнэт не проста, ды і кадраў для гэтага відавочна не хапае. Тым не менш праблема наступае.

З улікам наркатызацыі, адсутнасці сэксуальнай культуры і ў той жа час прысутнасці вялікай колькасці путан сітуацыя выглядае рызыкоўнай. Найперш гэта распаўсюджванне палавых інфекцый. Вы памятаеце, як у папярэдняй частцы нашага серыялу пра сэкс-бізнэс вулічная путана Наташа скардзілася на жанатага бацьку траіх дзяцей, які прасіў зрабіць справу без прэзерватыва?

Частка 1: Вулічная путана расказвае, чаму выйшла на шасэ, хто кліенты і колькі зарабляе

Спецыялісты праекта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй “Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДа ў Беларусі-3” працуюць над стрыманнем небяспекі. Іх мэтавая аўдыторыя — вулічныя путаны. Дзяўчатам робяцца бясплатныя экспрэс-тэсты на наяўнасць палавых захворванняў, даюцца накіраванні на абследаванні ў медустановы. Таксама ім раздаюць прэзерватывы, сурвэткі, лубрыканты, з імі праводзяць тлумачальную працу.

Але ці забяспечвае сённяшні жорсткі падыход праваахоўных органаў і фінансаваная Глабальным фондам праграма сапраўдны кантроль за распаўсюджваннем інфекцый?

Да таго ж нелегальная праца путан ― звышнебяспечная. Іх б’юць, прыніжаюць і абкрадаюць. Хапае відавочных праблем!

У наступнай часты серыялу пра беларускі сэкс-бізнэс абмяркуем з кампетэнтнымі спецыялістамі гэту праблему. Дарэчы, выказацца па сітуацыі запрашаем усіх ахвотных.

[email protected]

Фота ibtimes.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі