Мінскі чыноўнік распавёў, адкуль возьмуць мільярды для даплат урачам

Праблему з недахопам медкадраў чыноўнікі "будуць вырашаць комплексна". З гэтага года ўводзіцца мэтавы набор у сталічныя медкаледжы. Самым запатрабаваным спецыялістам дапамогуць вырашыць жыллёвае пытанне. Акрамя таго, для ўрачоў і медперсаналу прадугледжаныя выплаты з пазабюджэтных сродкаў.

Вось што распавёў у каментары тэлеканалу "Беларусь 1" старшыня камітэта па ахове здароўя МІнгарвыканкама Ігар Юркевіч:

"5 мільёнаў долараў зароблена па экспарце і 85 млрд [рублёў] платных паслугаў. І на сённяшні дзень 80% з гэтых рэсурсаў, з гэтых крыніц могуць накіроўвацца кіраўнікамі на даплаты з пазабюджэтных сродкаў".

Самымі запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы застаюцца тэрапеўты і педыятры. Таксама не хапае і некаторых вузкапрофільных медработнікаў: эндакрынолагаў, рэаніматолагаў і анестэзіёлагаў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі