Мужчына сумаваў па турме і зрабіў налёт на банк

74-гадовы Волтэр Анбехаўн летась зайшоў у адзін з банкаў, дастаў пісталет і запатрабаваў аддаць яму грошы. Ён забраў больш за 4 тысячы долараў і пайшоў у бліжэйшы матэль. Калі туды прыехалі паліцэйскія, яны здзівіліся, калі мужчына ўзрадаваўся іх з'яўленню.



Высветлілася, што зламыснік правёў у турме большую частку свайго жыцця і яму было сумна на волі. "Я проста хачу патрапіць дахаты", — заявіў мужчына.

Перад судом узнікла дылема: турэмнае зняволенне для Анбехаўна больш ўзнагарода, чым пакаранне. Перамагла думка, што на волі ён можа здзейсніць яшчэ большае злачынства. Нядаўна суд прызначыў налётчыку на банк 3,5 гады турэмнага зняволення, паведамляе РІА "Новости".
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі