На мінскім хлебазаводзе пачалі расследаванне праз фота хлеба на падлозе

На мінскім хлебазаводзе №2 высвятляюць сапраўднасць фатаграфій, выкладзеных ананімна ў інтэрнэце. Нагадаем, што нядаўна з'явіліся здымкі, нібыта зробленыя на гэтым прадпрыемстве, дзе хлеб ляжыць на падлозе.

Еўрарадыё адправіла гэтыя фатаграфіі на хлебазавод, пасля чаго там пачалі службовае расследаванне.

"Калектыў хлебазавода занепакоены з'яўленнем ананімных матэрыялаў. Мы не можам з упэўненасцю сказаць пра сапраўднасць фатаграфій і дачыненне іх да нашага прадпрыемства. Высвятленне сітуацыі ўскладняецца падабенствам абсталявання і асартыменту на хлебазаводах рэспублікі. Таксама складана праводзіць аналіз без наяўнасці арыгіналаў здымкаў. Разам з тым на прадпрыемстве праводзіцца службовае расследаванне па гэтым пытанні", — адказаў дырэктар хлебазавода №2 Святаслаў Адзіняеў на запыт Еўрарадыё.

Калі ў кагосьці ёсць больш падрабязная інфармацыя або фатаграфіі, дасылайце — дапаможам хлебазаводу высветліць праўду!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі