На наваполацкім заводзе "Палімір" атруціліся рабочыя

У адным з цэхаў завода, які адносіцца да адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан", адбылася ўцечка воднага раствора ацэтанітрыла з помпы. Ён разліўся на плошчы 1 кв. м. Пры спробе самастойна ліквідаваць наступствы аварыі атручванне парамі сінільнай кіслаты атрымалі слесар-рамонтнік і старшы майстар цэха. Абодва шпіталізаваны, паведамляе БЕЛТА.

Работнікі МНС ліквідавалі разгерметызацыю помпы ды стварылі пенную падушку для спынення выпарэння кіслаты.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі