На Youtube апублікавалі архіўнае беларускае відэа з 1990-х

На Youtube апублікавалі архіўнае беларускае відэа з 1990-х

На Youtube з'явілася вялікая падборка з архіўным відэа, знятым у Беларусі ў 1990-я. Знайсці відэа можна на гэтым канале.

"Гэта архiў розных стужак з акцый БНФ, пратэстаў, фiльмаў i гэтак далей. Некамерцыйныя ролiкi. Яны унiкальныя, iх няма ў сацсетках. На канале няма i не будзе нiякай рэкламы цi камерцыi, але хацелася б каб людзi паглядзелi нешта", — распавёў Еўрарадыё пра канал яго ананімны стваральнік.

На канале шмат цікавага: пахаванне Алеся Адамовіча, зварот Васіля Быкава пра смерць беларускай нацыі, галадоўка ў Вярхоўным савеце і яго разгон, пошукі зніклых палітыкаў, малады Аляксандр Мілінкевіч, жывы Юрый Захаранка. Гэта відэа з іншай эпохі. Але ж гэтая эпоха непарыўнымі сувязямі звязаная з тым, што адбываецца ў Беларусі зараз.

 

Дакументальны фільм "Тэма свабоды" з Васілём Быкавым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі