Намесніца міністра замежных спраў Беларусі сустрэлася са Штэфанам Фюле

У адным са сваіх выступаў прадстаўніца МЗС Беларусі адзначыла, што наша краіна зацікаўленая ў працягненні праграматычнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам па лініі "Усходняга партнёрства". Пры гэтым яна звярнула ўвагу "на неабходнасць выканання базавых прынцыпаў партнёрства, такіх як роўнасць і недыскрымінацыя ўдзельнікаў".

Як інфармуе БЕЛТА, у Кракаве Алена Купчына сустрэлася з міністрамі замежных спраў Літвы, Грузіі, а таксама з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле. Гаворка ішла пра перспектывы супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнёрства" ды развіцця ўзаемаадносінаў Беларусі і ЕС.


Нагадаем, на сустрэчу быў запрошаны міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, але замест яго паехала ў Польшчу Алена Купчына. Такое рашэнне ў справе ўзроўня прадстаўніцтва прыняў МЗС Беларусі.
 

Фота — БЕЛТА, bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі