КарнягТэатр нагадаў пра сябе "Не танцамі"

Пасля 2-х гадовага навучання ў школе-студыі ММАТ імя Чэхава, Яўген Карняг – надзея і скандал беларускай тэатральнай сцэны адначасова, вярнуўся ў Мінск.

Аўтар: Еўрарадыё 02.02.2011 14:45

І прадставіў на вялікай сцэне свой нашумелы спектакль “Не танцы”.

Спектакль, асноўная тэма якога – гвалт, разбівае ўсе стэрэатыпы “класічнага” успрыняцця танца. Па словах Яўгена Карняга, танец – гэта не толькі весялосць, усмешка, народны пачатак і пазітыўны пасыл.

Яўген Карняг: “Таму мой спектакль і называецца “Не танцы”. Мы вось гэтай пластыкай бралі больш складаныя тэмы, каб і паказаць і даказаць гледачу, што танец можа быць вельмі розным. І пры дапамозе танца можна размаўляць пра розныя праблемы, не толькі пра каханне, але, напрыклад, і пра тое, што чалавеку балюча”.

У бліжэйшы час Яўген рыхтуе два новыя спектаклі. Пра гэта і пра тое, як прымалі “Не танцы” аматары сучаснага мастацтва неўзабаве ў справаздачы Еўрарадыё.

Фота: Цімафей Скібенка


  • текст
Тэги: Спектакль

Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.