Журы "КінаVarki" апранулі ў каструлі

Курэйчык, Максімкаў, Кот, Рогач ды іншыя зняліся для скандальнага фотапраекта "ФотаVarka".

Аўтар: Еўрарадыё 08.04.2011 12:01

Адкрыццё трэцяга форума  "КінаVarka-2011" прайшло ў форме прэс-сняданка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Раў (IBB).

 

Свой трэці год існавання "КінаVarka" адзначыла новымі здзяйсненнямі: па-першае, у фестываля з’явіўся дырэктар – Генрыета Юціч. Па-другое, падставаў для спаборніцтваў ў межах "КінаVarki" стане больш – у дзвюх новых намінацыях "Аб’ектыўны погляд" і "Band on The Run" вызначаць высветліць лепшую аператарскую работу і самы арыгінальны кліп.

 

Да таго ж напярэдадні старту форума сябры журы  "КінаVarki" прынялі ўдзел у фотасесіі, якая атрымалася настолькі яскравай, што стала асобным праектам – "ФотаVarkaй". Паводле задумы, суддзі павінны былі паказаць нестандартны працэс ужывання кухоннага посуду ў творчасці і быце. У першую чаргу каструлі, якая з моманту нараджэння "КінаVarki" з’яўляецца яе сімвалам і лагатыпам.

Усе сябры журы, запэўнівае рэжысёр і прадзюсер кампаніі "Карамболь" Уладзімір Максімкаў, згодныя падтрымаць удзельнікаў конкурсу:

 

Уладзімір Максімкаў: "Тыя, хто захоча прыняць удзел у конкурсе, могуць разлічваць на кансультацыю сябраў журы і нават на іх удзел: Анатоль Кот гатовы зняцца ў нечай працы, Андрэй Курэйчык – пракансультаваць ці нават дапамагчы ў напісанні сцэнарыя, Іван Пінігін – даць рэжысёрскія парады і дапамагчы ў здымках фільма".

 

Удзельнічаць у кінафоруме могуць як ужо знятыя фільмы, так і сцэнарыі для будучага кіно. А здымаць можна не толькі на прафесійную камеру, але і на звычайны мабільны тэлефон!

 

Уладзімір Максімкаў: "У дадзеным выпадку пад малабюджэтным кіно мы маем на ўвазе любое кіно. Удзельнікі могуць прадставіць і галівудскі блокбасцер, мы яго возьмем! У нас ёсць толькі абмежаванні па часе. І самае галоўнае: гэта чаму "КінаVarka"- фестываль малабюджэтнага кіно? Таму што да ўдзелу прымаюцца нават фільмы, знятыя на мабільны тэлефон. Мы і іх возьмем, калі яны цікавыя".



 

Ніякіх абмежаванняў не будзе і ў жанрава-тэматычным плане.

 

"Гэта самы дэмакратычны фестываль у свеце! – запэўнівае Уладзімір Максімкаў Палавыя, расавыя, адукацыйныя, нацыянальныя, сацыяльныя, узроставыя і г.д. – ніякіх абмежаванняў няма ўвогуле!"

 

Самае цікавае, што можна нават проста прыйсці і распавесці пра ідэю свайго фільма. Калі ідэя будучага відэа спадабаецца журы, кампанія "Карамболь" бясплатна прадставіць тэхнічныя магчымасці для рэалізацыі здымак:

 

Уладальнік гран-пры "КінаVarki-2010" Жэня Берлінэ і Ўладзімір Максімкаў

 

Уладзімір Максімкаў: "Камера, аператары, мантаж з прафесійнымі людзьмі – мы толькі ў рэжысуру не ўмешваемся. Гэта ваша ідэя і ўвасабляйце яе, як вы яе самі бачыце. У тэхнічным плане мы бясплатна вам дапаможам".

 

Як кажуць аўтары і арганізатары конкурсу, колькасць рана ці позна перарастае ў якасць і ў гэтым годзе Кінаварка чакае новых моцных работ.

 

Уладзімір Максімкаў: "У мінулым годзе было дзясятка паўтара фільмаў, якія можна было паказваць. А за 2 гады "КінаVarka" я пакінуў у сваёй калекцый прыкладна 12 фільмаў – мне рэальна цікава іх глядзець".



 

"КінаVarka" – праект не камерцыйны, нагадаў Уладзімір Максімкаў, таму што да гэтага часу ён прынцыпова не мае ні інфармацыйных, ні іншых партнёраў.

Прэс-сняданак у кампаніі селебрыці

 

Нагадаем, што ў межах "КінаVarki" рыхтуецца праект "Мінск, я люблю цябе" – гэта зборнік навел-кароткаметражных фільмаў. Праца над фільмам будзе весціся яшчэ прыкладна 2 гады. Прэтэндаваць на назву-брэнд, умоўна кажучы, "Горад, я люблю цябе", "КінаVarka" не збіраецца, але і выніковай назвы для фільма пакуль няма.

 

Уладзімір Максімкаў: "Мы проста не хочам у гэтым сэнсе паўтарацца. Працоўная назва фільма "Горад М". Зараз праект знаходзіцца на стадыі канчатковай распрацоўкі. Думаю, што праз некаторы час мы аб’явім конкурс сцэнарыяў для гэтага фільма, умоўны адбор рэжысёраў і акцёраў, а таксама адбор саўндтрэкаў. Для гэтага фільма мы б таксама хацелі падрыхтаваць зрэз актуальнай сучаснай беларускай музыкі".

 

 

Заяўкі на ідэі сцэнарыяў прымаюцца да 1-га ліпеня. Цягам ліпеня журы разгледзіць працы ўсіх канкурсантаў і запросіць на гутарку тых, хто ім найбольш спадабаецца. А таксама будзе прынята рашэнне, якія фільмы будуць здымацца пры дапамозе кампаніі "Карамболь". Што тычыцца гатовых фільмаў - работы прымаюцца да 1-га кастрычніка. У пачатку снежня "КінаVarka" традыцыйна падвядзе вынікі конкурсу.

 

Фота: Цімафей Скібенка

 


Каментары

  • Павел, Суб, 2011-10-01 07:54

    kreativno-malajcy

  • Balu, Птн, 2011-04-08 16:05

    "каструля" - так у дзяцінсвте маці называла Фідэля Кастра, а па беларуску правільна будзе "рондаль"

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

    Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

    Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

    Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

    Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

    Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

    Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

    З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

    Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

    Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.