фанатэка

  • Рэпартажы
  • Адкрылася выстава лепшых рэпартажных фотаздымкаў "Press Photo Belarus"

Адкрылася выстава лепшых рэпартажных фотаздымкаў "Press Photo Belarus"

За здымак, зроблены падчас службы ў арміі, гран-пры "Press Photo Belarus-2011" атрымаў Сяргей Гудзілін.

Аўтар: Еўрарадыё 02.07.2011 23:03

Вынікі конкурсу былі падведзеныя яшчэ ў траўні. Журы, якое абірала пераможцаў, складалася з вядомых беларускіх і міжнародных экспертаў: Ёнас Стаселіс - прэзідэнт Клуба прэс-фатографаў, прадстаўнікі Associated Press, вядомы блогер drugoi, англійскі фатограф Джеймс Хіл ды іншых.

 

Цягам конкурснага перыяду ў 2011 годзе паўдзельнічала больш за 70 аўтараў і каля 2000 здымкаў. Лепшых выбіралі з 23 фіналістаў.

 

Прапануем вам паглядзець некаторыя з фотаздымкаў-пераможцаў:

Гран-пры конкурсу. Аўтар Сяргей Гудзілін

Прагляд вечаровых навінаў з'яўляецца абавязковым для ўсіх салдат. У 21.00 усе вайскоўцы тэрміновай службы павінны глядзець інфармацыйную праграму "Панарама" на дзяржаўным канале Беларускага тэлебачання.

 

У намінацыі "Людзі ў навінах" (single) першае месца атрымаў Віктар Драчоў. Здымак жанчыны, якая адпачывае пасля збору ўраджаю пшаніцы ў спякотны дзень, зроблены ў вёсцы Юр'ева, што ў 75 кіламетрах ад Мінска. 

 

Другое месца ў гэтай жа намінацыі атрымаў Генадзь Мажэйка, які зняў беларускага паэта і кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева падчас перадвыбарчага тура па Беларусі.

 

 

Пераможцам ў намінацыі "Спорт"(single) стаў Уладзімір Мікалайчык за здымак, зроблены на рацэ Іслач.

 

Другое месца атрымаў Віктар Байкоўскі. Здымак зроблены падчас футбольнага матча "Дынама" Брэст- "Дынама" Мінск у Брэсце.

 Трэцяе месца - Віктар Драчоў. На фота - датская тэнісістка Караліна Вазняцкі падчас удзелу ў дабрачынным матчы супраць беларускі Вікторыі Азаранка.

Намінацыя Навіны (single). Першае і трэцяе месцы атрымаў Васіль Федасенка. Першае - за здымак жанчыны, якая спрабуе пачуць словы сваячкі, якая знаходзіцца ў міліцэйскім аўтобусе для затрыманых падчас выбараў у снежні 2010 года. 

Трэцяе - за здымак, на якім рабочыя перадаюць астанкі нямецкіх салдат, якія загінулі ў Другую сусветную вайну, падчас перазахавання ў вёсцы Шчаткава.


Бронзу за каларытны здымак на вулічным рынку ў вёсцы Хвоенск у намінацыі "Штодзённае жыццё" атрымаў Віктар Драчоў.  Двое мужчын прымерваюць кепкі.

На адкрыццё выставы ды першы Дзень нараджэння галерэі TUT.BY завітала шмат фатографаў, журналістаў, рэкламшчыкаў і так званых селебрыці і тусоўшчыкаў. За музычнае суправаджэнне свята адказным быў магілёўскі гурт "Akute".

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выставу можна паглядзець у галерэі TUT.BY.

 

Фота: Еўрарадыё. Фота працаў узятыя з сайта www.pressphoto.by


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.