Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Akute выклалі ў сеціва новы сінгл (спампаваць)
Загалоўная песня з яго трапіць на будучую пласцінку каманды.
Аўтар: Міра Шульц 02.02.2012 16:36
У інтэрнэце з’явіўся новы рэліз гурта Akute пад назвай "Kroŭ EP", загалоўнай кампазіцыяй якога стала песня "Кроў бы вада". Гэта першы сінгл з будучага альбома, які мусіць з’явіцца гэтай вясной.
Як расказаў Еўрарадыё бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў, плануецца, што ў альбом увойдуць 10 кампазіцый. А ўвогуле, інтрыгуюць музыканты, будучы альбом будзе нават больш “крывавым”, чым першая пласцінка каманды – “Дзевачкі і космас”.
“Альбом будзе пра каханне і смерць, - распавядае бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў. - Чаго ў ім будзе больш – кожны павінен вырашыць для сябе сам. Можна сказаць, што “Кроў бы вада” адлюстроўвае менавіта дух альбома, але не сам матэрыял. “Кроў бы вада” не характэрная для другога альбома. Ён дастаткова дынамічны, а тут мы бачым такі мінімалістычны трэк”.
Дарэчы, кампазіцыя “Кроў бы вада” – адзін з трэкаў, які ўвойдзе ў серыял “Выше неба”, здымкі якога завяршыліся ў Мінску зусім нядаўна. Гурт Akute з’яўляецца прататыпам гурта-героя серыяла.
“Па фільме музыканты выконваюць свае песні, якія з’яўляюцца, насамрэч, нашымі. – распавядае Рома. - У серыяле прагучыць адна песня з першага альбома “Дзевачкі і космас” і некалькі трэкаў з другога".
Акрамя загалоўнай кампазіцыі, на новым сінгле ёсць прыемныя бонусы - “Кроў бы вада” загучала ў разнастайных апрацоўках ад беларускіх праектаў ideainahead, B_Side і Pryzma, а таксама ад прадстаўнікоў маскоўскай хіп-хоп-сцэны – праекта "Манижа & Миша Мищенко", якія літаральна за адзін дзень зрабілі сваю версію песні. Прэзентацыя сінгла "Kroŭ EP" адбудзецца 11 лютага ў клубе "Re:Public" падчас фестывалю “Танцы-шманцы-2”. Спампаваць сінгл можна тут

- аудио
- текст
You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Akute - сапраўдныя ці ўяўныя новыя героі сцэны?
- Akute "Не існуе"
- Гісторыя гурта Akute, якую вы не маглі сабе ўявіць
- Akute: "У нас усе песні пра ракавых прыгажуноў”
- Тры канцэрты ў Магілёве – пра Бога, ЦЭЦ і танцы на касцях
- Жывая трансляцыя канцэрту Akute з Магілёва. У нас атрымалася!
- Хочаш стаць першым, хто ўбачыць прэзентацыю новага альбома гурта Акутэ?
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне