Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Аляксей Шадзько адсвяткаваў юбілей і прэзентаваў 5 новых песень (фота+гук)
Ветэран рок-сцэны даў амаль сямейны канцэрт, шмат размаўляў з гледачамі і паспрабаваў не спяваць “Марусю”, але не атрымалася.
Аўтар: Павел Свярдлоў 21.02.2012 20:05
Аматар невялікіх утульных залаў з ляпнымі аздобамі пад столлю, Аляксей Шадзько даў у Мінску юбілейны канцэрт. Але ўзрост музыкі значэння не мае: Шадзько занадта любіць сябе, каб змяняцца, дзе б і калі б ён ні спяваў за апошнія 15 гадоў.

“Крытыкі мяне папракаюць гэтым. У нас жа, ведаеце, чым менш краіна — тым больш крытыкаў… — крыўдуе артыст. — А гэта ж добра, што нічога не змяняецца! —Значыць, усе 15 гадоў — якасны прадукт”.
Трэба сказаць, адрэпетаваць юбілейную праграму музыкі не паспелі. Ды і як гэта было зрабіць, калі лідар “Сестры” піша песні ў Маскву, а астатнія музыкі запатрабаваныя ў дзясятку гуртоў, прычым не толькі ў Беларусі? У выніку большасць песень атрымліваецца імправізацыяй “на тэму”. Музыкі пераглядаюцца паміж сабой: як граем далей?

Косця Гарачы

Уладзімір Ткачэнка

Ігар Ляўчук

— У нас так прынята: каб скончыць песню, трэба даць знак бубначу, — аджартоўваецца Шадзько. Гэта праўда: на сцэне гітарыст Уладзімір Ткачэнка, клавішнік Косця Гарачы і флейтыст Ігар Ляўчук, якіх хлебам не кармі, а дай зайграць сола.
— Як Масква? — пытаюцца ў юбіляра наўпрост з залі.
— Брудна! — адказвае Аляксей Шадзько.
“Сокі можа выціскаць усё, што заўгодна. І Лондан, і Парыж… А ў Маскве да мяне ўсе добра ставяцца. І ў мяне там ёсць улюбёная праца, якую я вучыўся рабіць. Гэтага мне цалкам дастаткова”, — адказвае музыка на пытанне Еўрарадыё пра жыццё ў Маскве, пакуль на сцэне шчыруе Apple Tea.



Але госці сыходзяць, і на сцэне з’яўляецца беларускае ДДТ — гурт “Сестра”. Шадзько спявае неспадзявана мала хітоў для юбілейнага канцэрта. Затое “правярае боем” адразу 5 новых песень. З якіх самая цікавая, бадай што, “Три диплома” — пра лёс блюзмэна, які ўсё жыццё займаецца іншай справай.
— Хопіць прыдурвацца, заспявайце сумнае! — перадаюць цыдулку з залі. Але сумнага гледачам даводзіцца пачакаць. Шадзько відавочна не хоча псаваць святочны настрой і выпраменьвае ўпэўненасць напалам пазітыў.


— Заканчваем наш канцэрт. І я хачу, нарэшце… Можа, як-небудзь без “Маруси”? — спрабуе дамовіцца з гледачамі музыка.
— А што замест “Маруси”? Можа, “Радугу”? — запытаўся нехта з залі.
— “Радуга”, між іншага, ужо была! — абураецца артыст. І, зразумеўшы, што ёсць у жыцці рэчы, якіх не пазбегнуць, зацягвае “Марусю”. У адным з прыспеваў якой музыкам неспадзявана дапамааюць гледачы, якія дагэтуль паводзілі сябе ціха-ціха.

“Маруся” атрымліваецца крыху больш павольнай, і таму яшчэ больш пафаснай, чым звычайна. І ўсё роўна пад гэтую песню прыгадваецца ўсё самае шчырае, што было ў жыцці. Гэтай бы светлай плямай канцэрту і скончыцца, але.... Аляксей Шадзько здрадзіў бы сабе, каб яшчэ раз не прыгадаў пра свой юбілей. Спецыяльна для якога і напісаў апошнюю песню.


- текст
- фото
You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Саксафаніст Apple Tea падзяліў свае партыі з саксафаністкай Шэйлай Купер
- Apple Tea заняліся дабрачынным выхаваннем талентаў (Фота, відэа)
- Apple Tea запішуць песні сёлетняй выпускніцы Універсітэта Культуры
- На акардэоне можна сыграць усё, нават саўндтрэк да “Супер-Марыа”
- Тэса Сутэр і Apple Tea пераасэнсавалі класікаў
- Тэса Сутэр і Apple Tea пагрузяць слухачоў у музыку Шапэна,Альбіноні, Равэля
- У п’ес Apple Tea з’явіцца польскі тэкст
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне