Андрэй Курэйчык стаў лаўрэатам "Русафоніі-2012"

Драматург прывёз у Парыж сваё "Неба" і распавёў пра асаблівасці айчыннай літаратуры.

Аўтар: муз. рэдакцыя 01.02.2012 22:30

Беларускі драматург і пісьменнік Андрэй Курэйчык атрымаў прэстыжную літаратурную перакладчыцкую прэмію “Русафонія-2012”. Цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Парыжы падчас буйнога фестывалю рускамоўнай літаратуры і мастацтва “Русенко”. Галоўнай мэтай штогадовага фестывалю з’яўляецца дэманстрацыя французскай публіцы дасягненняў сучаснай рускай літаратуры, тэндэнцый яе развіцця і модных пісьменнікаў, незалежна ад іх пражывання. Па словах Курэйчыка, за кошт гістарычных абставін ён піша па-руску, аднак лічыць сябе беларускім аўтарам. На фэсце драматург распавёў “пра беларускае культурнае і сацыяльнае поле і тэндэнцыі развіцця менавіта айчыннай культуры”. Усе запрошаныя аўтары, сярод якіх запатрабаваныя Ўладзімір Сарокін, Захар Прылепін, Людміла Ўліцкая прывезлі ў Парыж свае кнігі, перакладзеныя на французскую мову. Курэчык прадставіў на фэсце сваю п’есу “Неба”, перакладзеную на французскую ў 2010 годзе Ларысай Гіймэ.


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.