Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
“Басовішча-2012” пад пагрозай
“Беларускае аб’яднанне студэнтаў“ сёлета не атрымала на яго грошай.
Аўтар: Еўрарадыё 16.01.2012 07:07
Сродкі павінны былі паступіць ад Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі, паведамляе Kurier Poranny. БАС планаваў атрымаць на фестываль 150 тысяч злотых, каля 50 тысяч долараў. Аднак міністэрства сродкаў не пералічыла. Прычынай называецца недабрасумленнае стаўленне арганізатараў да фінансавых справаздачаў.
У сувязі са складанай сітуацыяй па арганізацыі фестывалю сваю дапамогу гатовы аказаць дырэктар Падляскай оперы і філармоніі Раберто Скалмоўскі. 14 студзеня прадстаўнікі беларускіх арганізацый сустрэліся з ім. Скалмоўскі прапанаваў правесці адзін ці два канцэрты фестывалю ў беластоцкім амфітэатры.
Нагадаем, што музычны фестываль "Басовішча" праходзіць на ўсходзе Польшчы ад пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя. На ім выступаюць пераважна беларускамоўныя гурты.
Фота: generation.by
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Гурты IQ48, :B:N: ды Kalmary выступяць на "Басовішчы"
- “Басовішчу” адмовілі ў дадатковым фінансаванні
- На “Басовішча” знайшліся сродкі
- "Басовішча" можа спадзявацца толькі на "Дапамогу"?
- Конкурс на арганізацыю Басовішча распачнецца днямі
- Замест "Басовішча" можа з'явіцца іншы фестываль?
- Памідораў: Басовішча - недарэчнасць пад выглядам музыкі маладой Беларусі
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне