Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Без Білета выпраўляюцца ў касмічнае турнэ
І ладзяць конкурс для фэнаў. Падрабязнасці тут і на сайце www.bezbileta.net.
Аўтар: муз. рэдакцыя 18.01.2012 18:31
Гурт “Без білета” выпраўляецца ў тур-палёт па Сонечнай сістэме з заездам у беларускія гарады, а таксама ў Санкт-Пецярбург і Маскву. Падчас туру жыхары больш як 10 гарадоў змогуць пазнаёміцца з новым альбом гурта “Звезда” і паглядзець на касмічнае шоў “безбілетнікаў”. Паводле словаў Віталя Артыста, у тур каманда вязе дапоўненую праграму, якая дазволіць кожнаму гледачу нараўне з гуртом стаць удзельнікам касмічных прыгод.
Да таго ж, “Без білета” аб’явілі конкурс на візуалізацыю песні “Музыка — это жизнь”. Дастаткова абраць любы радок ці вобраз з песні і даслаць сваё фота на тэму на адрас bezbileta.net@gmail. Канчатковая мэта — праілюстраваць сіламі прыхільнікаў усю песню. Сачыць за запаўненнем тэкста фотаздымкамі можа будзе на сайце гурта www.bezbileta.net. Кожныя два тыдні гурт будзе вызначаць найбольш актыўных удзельнікаў конкурсу і ўзнагароджваць іх запрашальнікамі на канцэрты і прызамі. Вынікі першага туру конкурса будуць падведзеныя 1 лютага. Пазнаёміцца з працамі ўдзельнікаў можна будзе на канцэрце 7 сакавіка ў сталічным клубе Re:Public.
Графік туру:
2 лютага – Брэст, Лядовы палац
3 лютага – Гродна, Абласная філармонія
11 лютага – Віцебск, клуб "Энергія"
16лютага – Баранавічы, клуб "Рай"
24 лютага – Санкт-Пецярбург, ГлавClub
25 лютага – Масква, клуб PIPL
1 сакавіка – Гомель, АКЦ
4 сакавіка – Магілёў, клуб "Ліга"
7 сакавіка – Мінск, Re:public

- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Без Білета знялі кліп-мару на песню “Адрес – Планета Земля” (відэа)
- Яны паляцелі, але абяцалі вярнуцца
- Падзяліся дзіцячымі ўспамінамі і атрымай 2 квіткі на канцэрт "Без білета"
- "Без білета" спрычыніліся да Космасу
- Віталік Артыст: У “Звезде” сабрана ўсё, што мы бачылі, і да чаго дадумаліся
- Без Білета. "Звезда"
- Віталік Артыст: "У ва мне вельмі шмат цоеўшчыны"
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне