Брытанскія мядзведзікі заступаюцца за беларускіх журналістак (фота)

Нагодай для акцыі стаў арышт у Мінску журналістак Юліі Дарашкевіч і Ірыны Козлік за фотасесію з плюшавым мядзведзікам. "Ліберальная моладзь" стварыла сайт "Мядзведзікі за Беларусь". На ім усе ахвочыя публікуюць свае фотаздымкі з плюшавымі мядзведзікамі. Акцыю падтрымалі нават дэпутаты Вялікабрытаніі. Так, сваё фота тут размясціў адзін з лідараў ліберальных дэмакратаў, дэпутат Палаты грамадаў Алістар Кармайкл.

Нагадаем, што беларускія журналісты сваёй акцыяй падтрымліваюць фатографа Антона Сурапіна, які першым апублікаваў фотаздымкі "цацачнага дэсанту". Яго і рыэлтара Сяргея Башарымава беларускае КДБ вінаваціць у дапамозе шведскім лётчыкам і трымае ў турме.

На фота — Алістар Кармайкл

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі