Чаму свініну за мяжу прадаюць танней, чым у Беларусі?

30 тысяч за кілаграм — па такой цане прадавалі мяса за мяжу ў 2011 годзе. У беларускіх жа крамах кіло свініны каштуе ад 50 да 70 тысяч…

Аўтар: Наста Манцэвіч 22.02.2012 16:45

120222 Nasta Svinni.mp3

 

Паводле дадзеных Белстата, Беларусь прадавала мяса за мяжу па 3700 долараў за тону. 30 000 рублёў за кілаграм! Хто ж адмовіцца купіць свініну па такой цане? А мы яе прадаем за мяжу.

Чаму так адбываецца, Еўрарадыё тлумачаць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі.


Мінсельгас: “Там жа, напэўна, былі оптавыя пастаўкі, а насельніцтву-то ў розніцу ідзе. Тым больш, што насельніцтву прадае гандлёвая сетка, якая ўжо купіла гэта мяса, а пасля прадае, робіць сваю нацэнку і г.д. Вы ж самі разумееце”.


Цікава, што максімальная адпускная цана на свініну ў Беларусі — каля 15 тысяч за кілаграм. У крамах жа гэтае мяса прадаецца ажно ў тры, а то і ў пяць разоў даражэй — па 50-70 тысяч! Свіныя рабрынкі ў кулінарыі “Гурман” каштуюць 48 тысяч, свініна філейная — ад 55 да 70 тысяч.

А па якой цане прадаюць свініну на ўнутраным рынку, без гандлёвых нацэнак?

— Гэтае пытанне — філасофскае, — кажуць Еўрарадыё на мясакамбінаце “Марысей”:

“У нас ёсць максімальныя адпускныя дзяржаўныя цэны. Але я нават не арыентуюся, якія яны і дзе яны ёсць… Рэальныя цэны фарміруе рынак.. Але яго няма! Цана — у залежнасці ад таго, дзе, пачым і ў каго дастанеш…”

Але Еўрарадыё знайшло адказ на філасофскае пытанне.

“У сярэднім цана цяпер — 34 000, 34 500”, — кажа індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Катоўскі. Ён займаецца пастаўкамі свініны.


Еўрарадыё: А чаму за мяжу прадаюць танней? Гэта нармальна?

Андрэй Катоўскі: “30 000 — гэта ідзе без падатку на дадатковую вартасць. Экспартная цана ўказваецца без ПДВ. Калі даплюсаваць ПДВ, то прыкладна так і атрымліваецца”.

Цана 30 тысяч за кілаграм свініны — аб’ектыўная, упэўнены спецыяліст мясакамбіната.


"Марысей": “Самая аб’ектыўная, напэўна, цана — гэта проста пайсці на рынак. Ён яе не прадасць вышэй, чым людзі ў яго купяць, але і ніжэй, чым свае выдаткі… таксама прадаваць у страту не будзе. Але там ужо паўфабрыкатная, чыстае мяса… Экспартная цана — таксама аб’ектыўная. У асноўным усё ішло на Расію. А там жа рынак фарміруе цану. Там сядзяць вялікія трэйдары, бяруць з усёй вялікай зямлі. Не з Беларусі, дык з Бразіліі завязуць. Не з Бразіліі, дык з Кітаю…”


Як даведалася Еўрарадыё, яшчэ нядаўна сітуацыя са свінінай у Беларусі была камічнай: жывая свіння каштавала даражэй, чым… у разрэзаным выглядзе. Супрацоўнік мясакамбінату кажа, што вытворчасць свініны нашмат даражэйшая за адпускныя цэны.


Мясакамбінат: "Пасля дэвальвацыі свініна падаражэла працэнтаў на 15. А дэвальвацыя была мінімум 60%. Відавочна, што вытворчасць свініны нашмат даражэй. І натуральна, што вытворцы яе не прадаюць па гэтай усталяванай цане, а спрабуюць нейкім іншым макарам… Тое, што, вы кажаце, па 50 тысяч ляжыць — гэта, значыць, ужо не ў паўтушах прывезена, а менавіта ўжо дзесьці пасечанае на кавалкі. А кавалачнае — яно максімальных цэнаў не мае".


Цяпер цана на свініну будзе расці, кажа прадпрымальнік Катоўскі.


Андрэй Катоўскі: “Цяпер жа міжсезонне. І мяса мала…”.


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.