Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Дарафеева зарабіла на канцэртах больш за Азаранку?
Спявачка гаворыць, што за 18 гадоў кар’еры прадала 2 мільёны квіткоў на канцэрты. Саладуха ў рэальнасці гэтай лічбы моцна сумняецца.
Аўтар: Зміцер Лукашук 20.02.2012 20:38
Кожны пяты жыхар краіны мусіў наведаць канцэрт зоркі беларускай эстрады Ірыны Дарафеевай. Менавіта такая выснова вынікае са слоў Ірыны пра тое, што за 18 гадоў сваёй сольнай кар’еры было прададзена 2 мільёны квіткоў на яе канцэрты.
Для Еўрарадыё спявачка ўдакладняе: лічба прыблізная. Хоць яе прадзюсар уважліва вядзе падлікі квіткоў.
Ірына Дарафеева: “І мапа ў нас ёсць Беларусі, з усімі кропкамі, дзе я пабывала са сваімі сольнымі канцэртамі. Але ж гэта не дакладна сказана (лічба ў 2 мільёны — Еўрарадыё), а ў цэлым, прыблізна. Тут жа не кажуць, што роўна 2 мільёны”. Дарафеева: Гэта не дакладна, а прыблізна 2 мільёны
Еўрарадыё пацікавілася, ці патрапілі ў гэтыя 2 мільёны тыя сяляне, камбайнёры ды механізатары, для якіх Дарафеева штогод дае “бясплатныя” канцэрты проста ў палях.
Ірына Дарафеева: “Рэч у тым, што там жа розныя ёсць канцэрты... Канешне”.
Але нават з улікам камбайнёраў лічба ў 2 мільёны ўражвае. Для параўнання Еўрарадыё пацікавілася, колькі за 25 гадоў кар’еры здолеў прадаць квіткоў Аляксандр Саладуха. Той спачатку разгубіўся, а потым... узяўся за калькулятар! І пачаў лічыць...
Аляксандр Саладуха: “Калі шчыра, 2 мільёны... Неяк нават цяжка адразу зарыентавацца. Калі вось гэтыя 365 канцэртаў за пяць апошніх гадоў — паспрабуем зараз умоўна падлічыць, бяру калькулятар. У мяне розныя былі залы: і 300 месцаў, і 400, і 500, і “тысячнікі”. Ну, возьмем у сярэднім па 500. І 500 гледачоў памнажаем на 365 канцэртаў — 182 тысячы. Мне падаецца, што пра 2 мільёны даволі складана гаворку весці”. Саладуха: Мне падаецца, што пра 2 мільёны даволі складана гаворку весці
Квіток на канцэрт Аляксандра Саладухі каштуе прыблізна 6-7 долараў. Зыходзячы з гэтай лічбы, за ўзгаданыя 365 канцэртаў поп-зорка зарабіла 1 мільён 274 тысячы долараў! Колькі каштуюць квіткі на Дарафееву, спявачка не ведае нават прыблізна: яе гэта... не цікавіць.
Але калі адштурхоўвацца ад тых жа 7 долараў за квіток, то 2 мільёны квіткоў прынеслі артыстцы каля 14 мільёнаў долараў! Гэта больш, чым зарабіла першая ракетка свету Вікторыя Азаранка! Праўда, гэта на ўвесь творчы калектыў “Тэатра Дарафеевай”. Забіраюць сваё і іншыя выдаткі. Прычым, па словах Ірыны, ад 60 да 80% прыбытку.
Самымі запамінальнымі Аляксандр Саладуха называе два канцэрты — у Маладзечне ў 1994 годзе, калі прыйшло паслухаць 20 тысяч чалавек, і 1995 год у Барысаве, дзе ён спяваў “Чужую мілую” перад 30 тысячамі. У адказ Ірына Дарафеева заўважае, што кожны яе канцэрт выбітны і запамінальны.
Нягледзячы на мільёны, Ірына не спяшаецца “замахвацца” на “сольнік” у “Мінск-арэне”.
Ірына Дарафеева: “Не ў бліжэйшы час. Звычайна я раблю канцэрт кожныя 4 гады, так ужо традыцыйна склалася. Трэба даць гледачам, напэўна, крыху засумаваць па мне. А то ўсе “чубяць” за тое, што мяне зашмат, на мяне так лёгка схадзіць, мяне так лёгка пачуць”.
Затое Саладуха дакладна ведае, калі перад ім упадзе самая вялікая пляцоўка краіны: “Мінск-арэна” запланавана на 2014 год.
Фота: http://photo.bymedia.net/
- аудио
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Deep Forest распачалі "Ноч Музеяў" у Варшаве
- Па Мінску зранку прайшло шэсце ў залатых скафандрах (фота + відэа)
- KROK зноў на сцэне!
- Бард Таццяна Беланогая дасць канцэрт у Маладзечне
- З-за канфіскаванай у Мінску апаратуры мог пацярпець Аляксандр Саладуха
- Андрусь Такіданг адмовіўся спяваць у Варшаве “Чэ Гевару” (фота)
- У Варшаве прайшоў канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” (фота)
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне