Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Для фінала Еўрафэста Гюнэш Абасава зменіць песню?
Падрыхтоўка да нацыянальнага адбору: акрабатычныя нумары для бэк-вакалістаў і песня пра гонкі ад Litesound.
Аўтар: Ілля Маліноўскі 10.01.2012 18:09
Як даведалася Еўрарадыё, не ўсе выканаўцы будуць спяваць тую песню, з якой яны прайшлі ў фінал. Гюнэш Абасава, напрыклад, выбірае... з трох.
"У нас ёсць тры песні, з якіх мы мусім выбраць за літаральна бліжэйшыя два дні, - прызнаецца Гюнэш. - На ўсе тры цікавыя нумары, якую абярэм і будзем потым прасоўваць. Але прадзюсар кажа, што лепш паглядзець, якая песня найбольш удалая для фіналу”.
Пры гэтым Гюнэш не выключае, што паўфінальная "And morning will come" можа застацца. А вось яскравых шоў спявачка рабіць не плануе, “бо яны могуць адцягнуць увагу ад самой песні”.
"Зараз самае галоўнае - падрыхтоўка фіналістаў да выступу ў фінале, - распавядае куратар "Еўрафэсту" Аляксандр Ціхановіч. – Задзейнічалі спецыялістаў з Масквы: рэжысёр-пастаноўшчык, харэограф... Кожны рыхтуе нейкую "разыначку" для свайго нумару".
Відаць, разынкай фінальнага выступу Вікторыі Алешка стануць акрабатычныя нумары для... бэк-вакалістаў.
"Калі пісалі песню, вельмі доўга шукалі такі матэрыял, які непадобны на іншых, - распавядае прадзюсар спявачкі Яўген Алейнік. - У пастаноўцы вырашылі пайсці паводле таго ж прынцыпу. Сам твор прадугледжвае нейкую казачную, касмічную, фэнтэзійную дзею. Будуць ставіць акрабатычныя нумары для... бэк-вакалістаў. Ну, а Віка выйдзе ў макіяжы, з прычоскай, карацей, гэта будзе нешта экстраардынарнае".
Гурт Litesound сумняваўся ў паўфінальнай песні, збіраўся нават праслухаць варыянты, што прапанавалі на замену. Пераканаў хлопцаў пераможца "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак, ён адзначыў кампазіцыю гурта, як найбольш падыходзячую да еўрапейскага конкурсу.
“Нам рэжысёры чамусьці абралі спартовую тэматыку, гоначную, - кажа лідар гурта Зміцер Каракін. - Мы адразу ж пагадзіліся, бо песня падыходзіць. Хоць першапачаткова яна была не пра спорт. Але тут гэта будзе дарэчы".
Спявак Uzari пакуль сам не ведае, што будзе рабіць ў фінале, бо “ідэі застаюцца ідэямі, і пакуль іх не паспрабуеш на сцэне, нічога не зразумееш”.
Ну, а пяты фіналіст Алёна Ланская зараз не ў краіне.
Фінал "Еўрафэсту" пройдзе 31 студзеня ў Палацы спорту. Абяруць прадстаўніка на Еўрабачанні-2012 у Баку тэлегледачы і сябры журы адбору.
Фота: serge.by
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Калдун для Еўрабачання здымаў кліп за 100 тысяч долараў, а Litesound – за 6
- Букмекеры: Litesound выйдзе ў фінал “Еўрабачання”
- Litesound едуць з прома-канцэртамі… у Брэст, Кобрын і Наваполацк!
- Крымінальная справа па фальсіфікацыі вынікаў “Еўрафэста” не распачатая
- Дзмітрыя Баранава звольнілі з БТ
- Litesound скардзяцца на недахоп грошай для “Еўрабачання”
- Зімоўскі: Я ніколі не кантраляваў працэс галасавання на "Еўрафэсце"
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне