“Джамбібум” вяртаецца на сцэну!

Паводле слоў лідаркі этна-каманды Насты Хмель, цяперашні “Джамбібум” выглядае досыць незвычайна і крочыць у нагу з часам.

Наста Хмель: “Джамбібум” зараз выглядае вельмі эксперыментальна, таму што тое, што было апошнім часам, у нас зноў не збіраецца. Усе ўдзельнікі апошняга складу абралі розныя шляхі. Мы свае старыя хіты зробім у электронным гучанні са скрэтчамі і з этна-біт-боксам, якім зараз наш Груша пачаў займацца сольна. Так што ў нас змяняецца, усё перарабляецца згодна з патрабаваннямі часу — не стаіць на месцы”.


Праўда, вяртанне “Джамбібуму” будзе адрознівацца ад вяртання, напрыклад, Gods Tower. Яго лёс, хутчэй, будзе нагадваць лёс Kriwi. Падобна Вераніцы Кругловай, Наста Хмель таксама з’ехала жыць за мяжу — на поўдзень Францыі, у гарадок, дзе ёсць вадаспад, дзе ціха, цёпла, свабодна і дзе паўсюль можна граць музыку. У Беларусі Наста плануе бываць наездамі — і падчас іх даваць канцэрты з “Джамбібумам”. Дарэчы, у гэты прыезд музыкі гурт зайграе таксама на фэсце “Камяніца”, які пройдзе напачатку верасня ў Музеі народнай архітэктуры і быту ў Азярцы, што ля Мінску.

Фота: www.another.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі