Эксперты: Да 2015 года Беларусь можа страціць незалежнасць

Дыскусія пад назвай “Санкцыі для Беларусі — плюсы і мінусы” адбылася 20 лютага ў Варшаве.

Аўтар: Алесь Яшчанка 21.02.2012 15:51

120221 Eurafokus.mp3

Удзельнікі дыскусіі абмяркоўвалі сённяшнюю палітычную сітуацыю ў нашай краіне: ад расколу ў шэрагах беларускай апазіцыі да магчымай страты Беларуссю незалежнасці.

 

На думку палітолага з “Польскага інстытута міжнародных спраў” Ганны Дынэр, Захад не мае адзінай пазіцыі наконт сітуацыі ў Беларусі. З гэтай прычыны тыя санкцыі, якія былі ўведзеныя Еўрасаюзам, не дзейнічаюць так, як гэтага хацелася б, і з гэтай жа ж прычыны новыя санкцыі таксама будуць малаэфектыўнымі.

 

Ганна Дынэр: “Калі ў дачыненні да пэўнай краіны ўводзіцца эмбарга, напрыклад на пастаўку высокіх тэхналогій ці зброі, эфектыўнасць такіх санкцыяў складае ўсяго 26 адсоткаў. У свеце існуюць такія цалкам ізаляваныя краіны, як Паўночная Карэя. Нягледзячы на санкцыі, рэжым там трывае ўжо некалькі дзесяткаў гадоў, і канца не бачна. Праблема ў тым, што Еўрасаюз вельмі хутка пераходзіў ад адной стратэгіі да іншай, і проста не хапала часу, каб гэтыя стратэгіі прынеслі плён. З аднаго боку, мы разумеем, што санкцыі неабходныя, аднак, з другога боку, яны яшчэ больш ізалююць Беларусь і зробяць яе яшчэ больш залежнай ад Расіі”. 

 

Наконт палітыкі Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі сваё меркаванне выказаў палітолаг Павел Усаў. На думку старшыні беларускага “Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў”, пацяпленне адносінаў Еўрасаюза з беларускім рэжымам звычайна вядзе да палітычнай адлігі. Аднак як толькі Лукашэнка пачынае адчуваць небяспеку з боку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, ён неадкладна распачынае рэпрэсіі, як гэта здарылася ў снежні 2010 года. Таму аніякіх дыялогаў з рэжымам быць не павінна, — лічыць Павел Усаў.

 

Павел Усаў: “Праціўнікі санкцыяў кажуць, што гэтыя меры неэфектыўныя, што найбольш плёну прынясе дыялог Еўрасаюза з беларускімі ўладамі. Але што мы разумеем пад эфектыўнасцю? Для мяне гэта — змена рэжыму. А з гэтай уладай няма сэнсу размаўляць”.

 

 

Усаў перакананы, што Еўрасаюз не павінен чакаць, калі кіраўніцтва Беларусі пачне рабіць крокі да інтэграцыі з Еўропай, а мусіць пачаць дзейнічаць самастойна. Першае, што павінна быць зроблена, — спрашчэнне візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі і змяншэнне для іх кошту шэнгенскіх візаў. У адваротным выпадку да 2015 года Беларусь страціць незалежнасць.

 

Павел Усаў: “Калі з боку Еўрасаюза не будуць зробленыя пэўныя крокі, Беларусь як незалежная дзяржава перастане існаваць. Давайце палічым, колькі існуе геастратэгічных праектаў, у якіх Беларусь удзельнічае разам з Расіяй. Такіх праектаў шэсць. І колькі супольных праектаў у Беларусі з Еўрасаюзам? Ніводнага”.

 

Беларускі апазіцыйны палітык Алесь Зарэмбюк па гэтым пытанні выказваецца больш аптымістычна. Ён лічыць, што вектар беларускай палітыкі можа павярнуцца да заходняга накірунку ў любы момант.

 

Алесь Зарэмбюк: “У Еўропе пануе фінансавы крызіс, таму Беларусь цяпер не ў фокусе яе ўвагі. Калі штосьці зменіцца і калі Еўропа запрапануе беларускім уладам канкрэтныя праекты, зменяцца і настроі ў грамадстве, і ў Лукашэнкі з’явіцца жаданне да пераменаў”.

 

 

Нагадаю, цяпер Еўрапейская камісія разглядае пытанне аб уключэнні ў спіс неўязных у Еўрасаюз наступных 135 чалавек і ўвядзенні эмбарга на пастаўкі беларускіх кампаній. У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка пагражае адказаць на санкцыі ЕС “вельмі жорстка”.

 


Каментары

  • Анонимный, Вск, 2012-03-18 15:06

    Руслан, ты ж не Руслан, а Алесь Зарэмбюк. Толькі ён сам аб сабе можа ведаць так шмат :) Алесь, акрамя цябе самаго, больш ніхто цябе не хоча нават абараняць? :)))))))

  • Руслан, Чтв, 2012-03-08 23:33

    Так, усе Масты ведаюць і большасьць мастаўчан ганарыцца тым, што Алесь з Мастоў і памятаюць колькі добрых і простых рэчаў ён для іх зрабіў. Што тычыцца сайтаў сападар Антыбеларускі дом, Зарэмбюк меў непасрэднае дачынне да гэтага, ведаю што кажу. Пакуль ён быў – старонкі працавалі. Ён з’ехаў - старонкі працавалі па інэрцыі. Зараз там выпаленая зямля. Што тычыцца газетаў і Мастоўскай Праўды, дык Вы вазьміце любы нумар гэтай газеты – у кожным з іх пазначана, што заснавальнікам з’яўляецца Зарэмбюк. Тыя людзі, якія рабілі газету і зараз у цудоўных кантактах з Зарэмбюком. Акрамя выпівохі Д.Кухлея і яго “сябручкоў”. Што тычыцца Кухлея, то каб не Зарэмбюк не быць яму дэпутатам. Алесь здабыў яму перамогу, зрабіў яго дэпутатам, а той пальцам не пашэвлеў у той момант калі зарэмбюку напісалі на 2 галасы меней за яго канкурэнта. Кухлей у мэтах лёгкай нажывы хацеў знішчыць Зарэмбюка і вараваць тую кволую падтрымку якая ішла дзякуючы Алесю на Масты. Нават прыхапаў з арганізацйнага сэйфа болей 3000 даляраў. Зарэмбюк працаваў транспарэнтна. Былі складкі, быў сэйф, агульная каса, правілы адкрытасці. Ён расціў лідэраў і верыў што збудуе каманду дзеля дабрабыту і посьпеху мастаўчан. Але ж меркантыльныя інтарэсы вузкай групы зайзроснікаў знішчылі гэта усё. А Кухлей пралічыўся. Дзякуючы энэргіі Алеся, досьведу, у канцы канцоў яго харызме Масты былі на палітычнай мапе Беларусі. Зараз – няма. Але ж актывізавалася Варшава. Зарэмбюку ўдалося аб’яднаць неабядноўваемае Рух “За Свабоду” Мілінкевіча і “Еўрапейскую Беларусь” Саннікава. І гэты саюз працуе, негледзячы ні на плёткі, ні на зайздрасьць і каментары маргінальнай часткі пэўных асобаў. Зарэмбюк працаваў карэспандэнтам Пагоні, карэспандэнтам Новага Часу. Займаўся аўтабізнэсам. Антыбеларускі дом, паспрабуйце напісаць калі Вас не будзе перапаўняць нянавісць і зайздрасць J Я зычу шаноўнаму Алесю здзяйснення задуманага і хутчэйшага вяртання на Беларусь.

  • Антыбеларускі дом , Чтв, 2012-03-01 17:18

    І яшчэ адно Руслан: каб не мець з КДБ тых праблемаў, якія меў Зарэмбюк у 2010 годзе, яму проста не трэба было гандляваць візамі: grodnonews.by/ru/0/3295/news

  • Антыбеларускі дом , Чтв, 2012-03-01 16:20

    Адна з галоўных рысаў лідара- уменне аб'ядноўваць вакол сябе людзей і накіроўваць іх у правільным кірунку дзейнасці. Па гэтаму крытэрыю Зарэмбюк не быў лідэрам ні ў Мастах, не з'яўляецца ён лідэрам і ў Варшаве. Нават наадварот- ад аднаго ўзгадвання Зарэмбюка ў сувязі з дзейнасцю "Беларускага дома" мне хочацца плявацца- таму я сабе і выбраў такі нік. І не мне аднаму хочацца плявацца...

  • Антыбеларускі дом , Чтв, 2012-03-01 16:20

    Пра гэту яго актыўную "дзейнасць" усе Масты ведаюць. Мяне гэта справа зацікавіла і я некалькі дзён шукаў інфармацыю з розных крыніцаў аб тым, што было ў Мастах. І вось што атрымалася: 2 сайты- гэта не заслуга Зарэмбюка, а людзей якія іх рабілі. Зарэмбюк да гэтых сайтаў наколькі я ведаю дачынення не меў, Хоць магчыма ён перад вамі і прыпісваў сабе заслугі ў функцыянаванні іх. Доказ- сайты функцыянавалі і пасля таго як ён з'ехаў. Пра якія 2 газеты вы кажаце я не ведаю. Існавала "Мастоўская праўда". Дык тых людзей, якія рабілі газету зараз ад аднаго прозвішча Зарэмбюка вароціць. І Кухлей, у адрозненні ад Зарэмбюка, машынаў сабе не набываў, якія ён пасля запісваў на сваіх сваякоў. А ў Кухлея на той час была праца на заводзе перакладчыкам. А дзе ў Зарэмбюк працаваў? У газеце пра якую ён казаў для адмазкі? :) Так што калі прыдумвайце байкі, дык хоць пастарайцеся каб яны выглядалі праўдападобна. І няма чаго саскокваць з абмеркавання асобы аднаго чалавека на асобу іншага. Са мной гэта не пройдзе.

  • информатору, Срд, 2012-02-29 11:43

    Уважаемый Руслан! Благодарим Вас за предоставленную информацию и за критическую оценку деятельности так называемой оппозиции из "пятой колонны". Просим также сообщить детали о финансовых операциях пятой колонны для обеспечения сохранности конституционного порядка в стране и предотвращению государственных переворотов. Телефон доверия — 8-017-2199299 электронная почта: info @ kgb.gov.by

  • Евгений Ф., Втр, 2012-02-28 15:13

    Я хоть Зарембюка знаю как прекрасного человека и друга, а вот кто все жти комментаторы - загадка

  • Руслан, Втр, 2012-02-28 01:56

    Антыбеларускі Дом, пакуль Зарэмбюк быў у Мастох - справа і ў Мастох і на Гарадзеншчыне кіпела. Пад час мясцовых выбараў 2010 КГБ вымусіла Алеся з'ехаць. Ад гэтага моманту пра Масты ні слыху ні духу. Было 2 сайты ў Мастах. Не адзін не працуе. Былі 2 газеты – ніводная не выдаецца. А так званы «скандал» палягаў на тым, што Дзімка Кухлей (якога Зарэмбюк калісці чалавекам зрабіў) захацеў стаць лідэрам у Мастох, для гэтага трэба было знішчыць Зарэмбюка. Праўда не атрымалася. І не для кога не сакрэт, што Дзімка і кампанія прыхапілі з агульнай касы арганізацыі больш за 3000 даляраў, аргтэхніку, якія Зарэмбюком былі там пакладзеныя і яго цяжкай працай здабытыя. Таму не распускайце чуткі, таварышч Антыбеларус. Каб усе былі такія як Алесь, мы б ўжо жылі ў іншай краіне. А тое, што Вы і іншыя АНТЫБЕЛАРУСЫ плявузгаюць супраць патрыёта – ГАНЬБА! Жыве Беларусь!

  • Антыбеларускі дом , Птн, 2012-02-24 11:58

    Васіліск, перад тым як выказвацца аб Зарэмбюку лепш бы пацікавіліся ў дэмакратычных актывістаў Мастоў аб гэтым персанажы. І калі б пацікавіліся, то даведаліся б аб фінансавых махінацыях якія Зарэмбюк праварочваў з грашыма, якія павінны былі ісці на дэмакратызацыю Мастоўскага раёна....Аднак ішлі яны толькі ў кішэню Зарэмбюка... У выніку гэта ўсё вылілася ў скандал...

  • Васіліск, Чтв, 2012-02-23 21:02

    У адрозненні ад каментароў на Еўрарадыё (а як вядома, на Еўрарадыё навіны амаль не каментуюцца - магчыма, навіны нецікавыя, а, магчыма, праца журналістаў квёленькая), Алесь Зарэмбюк у сваіх родных Мастах быў рэальным лідэрам. Ён быў дэпутатам аднойчы і ледзь нават не двойчы. Акрамя таго, у артыкуле нідзе не сказана аб тым, што Зарэмбюк эксперт. Прашаруйце вочы перад тым, як ісці ў прыбіральню (пісаць каменты на Еўрарадыё)

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

    Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

    Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

    Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

    Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

    Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

    Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

    З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

    Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

    Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.