Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Дзяржава збіраецца выкупіць банк "Масква-Мінск"
Калі здзелка адбудзецца, ён будзе аб'яднаны з "Белінвестбанкам" у "яшчэ адзін моцны банк", заявіла Надзея Ермакова.
Аўтар: Павел Свярдлоў 30.01.2012 11:28
Гэтае пытанне зараз разглядаецца, паведамліа Надзея Ермакова. Здзелка з "ВТБанкам", які зараз валодае банкам "Масква-Мінск", можа адбыцца ўжо ў першым паўгоддзі 2012 года.
У той жа час, Нацбанк працуе над продажам мінарытарных пакетаў акцыяў "Беларусбанка" і "Белаграпрамбанка". "Мы бачым у якасці пакупнікоў першакласныя банкі — то бок, банкі Заходняй Еўропы. Улічваючы тое, якая сітуацыя зараз склалася на еўрапейскім фінансавым рынку, мы наўрад ці знойдзем пакупніка сёлета", — зазначыла Надзея Ермакова.
Ермакова: Купюры ў 10 і 20 рублёў застануцца
"Яны могуць заставацца ў абарачэнні яшчэ і год, і два", — паведаміла Надзея Ермакова.
"Мы мусім выпусціць у эканоміку ўсе купюры, якія знаходзяцца ў нашых сховішчах, — растлумачыла старшыня Нацбанка. — Таму вымацца гэтыя купюры не будуць. Мы будзем забіраць з абарачэння старыя купюры, замяняючы іх новымі. Гэты працэс можа расцягнуцца і на год, і на два".
Купюра ў 200 тысяч з'явіцца ўвесну
Да з'яўлення новай купюры будзе прымеркаванае ўрачыстае мерапрыемства.
"Па той працы, якая вядзецца ў нас з Дзяржзнакам Расіі, мы бачым, што яна будзе выпушчаная ўвесну", — канкрэтызавала Надзея Ермакова.
Частка беларускіх золатавалютных запасаў часова захоўваецца ў Расіі
Гэта робіцца дзеля таго, каб была магчымасць іх хутка канвертаваць з расійскіх рублёў у долары, паведаміла старшыня Нацбанка.
Месцазнаходжанне большай часткі ЗВР апошнім часам не змянялася, распавяла на прэс-канферэнцыі ў Мінску Надзея Ермакова. "Каб актывы лічыліся рэзервамі, яны мусяць захоўвацца ў першакласных банках. Там яны зараз і захоўваюцца," — дадала старшыня Нацыянальнага банка.
Ермакова: Заробак можа дарасці за 2012 год да 500 долараў.
Але мы мусім іх зарабіць, дадала старшыня Нацбанка.
Нагадаем, Надзея Ермакова сёння праводзіць прэс-канферэнцыю ў Мінску.
"Нацбанк выключыў эмісійныя крыніцы грашовых выдаткаў", — зазначыла Ермакова. На яе думку, гэта выключае магчымасць паўтарэння крызісу 2011 года.
Нацбанк: Магчыма, стаўка рэфінансавання будзе зніжаная 15 лютага
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.
Ермакова: "Стаўка рэфінансавання мусіць быць прывязаная да інфляцыі. Як толькі мы пабачым сітуацыю па студзеню — будзем разглядаць пытанне аб змене стаўкі рэфінансавання. Зараз бачна, што рост інфляцыі запаволіўся. Пакуль што ў нас ёсць падставы меркаваць, што стаўка рэфінансавання будзе зніжаная".
Паводле Ермаковай, ёсць усе падставы для таго, каб выканаць прагнозныя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год. У той жа час, старшыня Нацбанка зазначыла, што ў людзей заховаюцца высокія інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні.
Фота — bymedia.net
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Прыбыткі Нацбанка летась скараціліся амаль у пяць разоў
- Мастацкаму музею ў Магілёве аддалі 200-тысячную купюру №1
- Ермакова: У наступным годзе можам разгледзець дэнамінацыю рубля
- Надзея Ермакова: Усе пазыкі мы зможам вярнуць. 18,9 млрд долараў?
- 200-тысячную купюру рыхтавалі яшчэ пры Пракаповічу
- “Вельмі спяшаюцца замовіць Дошку гонару да прыезду прэзідэнта”
- Ермакова: Манеты, магчыма, і будуць, але не пры мне
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Какие 500 долларов? Моя подружка- учитель получает 700 тысяч, до обвала было 500,,, где эти зарплаты высокие?
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне