Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю па Беларусі
Новая рэзалюцыя заклікае афіцыйны Мінск памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва і асуджае практыку смяротнага пакарання ў Беларусі.
Аўтар: Алесь Яшчанка 16.02.2012 19:22
Былі ўзгаданыя справаздачы міжнародных праваабарончых арганізацый, з якіх вынікае, што расследаванне справы аб выбуху ў мінскім метро праходзіла з парушэннем правоў чалавека. Еўрадэпутат Вінцас Палецкіс заклікаў беларускія ўлады адмяніць прысуд Канавалаву і Кавалёву і правесці новае расследаванне справы.
Палецкіс: “Нават пацярпелыя не вераць у справядлівасць працэсу і прадстаўленыя доказы. Большасць жыхароў Беларусі са смяротнымі прысудамі не згодныя. Справа паказвае, што гэта не правасуддзе, а проста маніпуляцыя. Калі ўлады прывядуць прысуды меркаваных тэрарыстаў у выкананне, то гэта толькі павялічыць падазрэнні, што яны хаваюць рэальныя сляды злачынства”.
У святле прыгавору, вынесенага Канавалаву і Кавалёву Еўрапарламент заклікаў улады Беларусі да аб'яўлення мараторыя на смяротнае пакаранне. Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе дагэтуль існуе пакаранне смерцю. Гаворыць Еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч.
Пратасевіч: “Мы заклікаем беларускія ўлады адмяніць у краіне смяротнае пакаранне і аб’явіць на яго мараторый”.
У сваю чаргу еўрадэпутат Марэк Мігальскі лічыць, што беларусы самі павінны вырашаць, ліквідаваць смяротнае пакаранне ці пакінуць яго, аднак самае горшае ў гэтай сітуацыі, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць пакаранне смерцю як адзін з інструментаў запалохвання людзей.Свежы прыклад – справа Канавалава і Кавалёва.
Мігальскі: “Мы не можам быць упэўненымі на сто адсоткаў, хто вінаваты, а хто мае рацыю ў справе меркаваных тэрарыстаў, аднак мы сустракаліся з маці аднаго з асуджаных, якая распавяла, што прызнанні ад падазроных выбівалі праз катаванні".
Акрамя таго, у рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаванне неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных. Марэк Мігальскі кажа, што ў Еўропе ніколі не забываюцца пра беларускіх палітвязняў.
Мігальскі: “Нягледзячы на тое, што рэзалюцыя больш тычылася справы Канавалава і Кавалёва, мы не абышлі ўвагай і тэму палітвязняў. Для мяне асабіста вельмі важна, каб у рэзалюцыі прыгадвалася імя Змітра Бандарэнкі, якога я ўзяў пад сваю апеку”.
Рэзалюцыю, прынятую ў чацвер Еўрапарламентам, пракаментаваў палітолаг, эксперт Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў Андрэй Фёдараў. Тое, што Беларусь не перастае знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Еўропы, ён безумоўна лічыць пазітыўным, аднак рэзалюцыі Еўрапарламента, на жаль, малаэфектыўныя.
Фёдараў: “За апошнія сямнаццаць гадоў Еўрапарламент па Беларусі прыняў больш за тры дзесяткі рэзалюцый. Гэта сведчыць аб тым, што Еўропа захоўвае інтарэс да нашай краіны. Іншая справа, што рэзалюцыі малаэфектыўныя ”.
Палітолаг мяркуе, што заклікі Еўрапарламента, якія змяшчаюцца ў рэзалюцыі, не будуць пачутыя беларускімі ўладамі, аднак калі б з боку Еўропы не было такой увагі, сітуацыя ў Беларусі магла б быць яшчэ горшай.
- аудио
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Еўрадэпутат едзе ў Хельсінкі, каб дамагацца пераносу чэмпіянату з Беларусі
- Беларускія дэпутаты: Еўрапарламент пакутуе на комплекс перавагі
- МЗС: Гучныя дэкларацыі не могуць замяніць здаровы сэнс
- Еўрапарламент заклікаў да новых санкцый і адмены хакейнага чэмпіяната
- МЗС Польшчы падтрымлівае байкот чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі
- Еўрапарламент рыхтуецца прыняць жорсткую рэзалюцыю па Беларусі
- 29 сакавіка Еўрапарламент прагаласуе за рэзалюцыю па Беларусі
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Казнить,помиловать нельзя! Нелюдям только высшую меру.
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне